05 Сентября 2023

Дзяржкантроль: Зняць грошы – праблема

gazeta
  • 677

 Скарыстацца банкаўскай пластыкавай карткай і зняць наяўныя з рахунка павінна быць даступна і проста, у тым ліку на сяле. На справе так не заўсёды.

Застаецца праблемай зняць наяўныя грашовыя сродкі ў аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта» ў сельскай мясцовасці з-за абмежавання рэжыму іх работы. Працягласць рабочага дня можа складаць чатыры гадзіны, а выдача наяўных, як правіла, ажыццяўляецца на наступны дзень пасля паступлення заяўкі. Фіксуюцца факты адмовы ў зняцці грашовых сродкаў з карткі па прычыне адсутнасці наяўных або збою сувязі паміж плацежным касавым тэрміналам і банкам з-за няякаснага абслугоўвання сотавымі аператарамі.

Нараканні ў насельніцтва на паломкі банкаматаў, якія аператыўна не рамантуюць. 

Няма зацікаўленасці з боку гандлёвых аб’ектаў у сельскай мясцовасці ў аказанні паслугі cash-in. Пры наяўнасці абсталявання, якое дазваляе выдаваць наяўныя грашовыя сродкі, супрацоўнікі гандлю ўхіляюцца ад прадастаўлення гэтай паслугі з-за дадатковых расходаў у выглядзе камісіі банкам за зняцце наяўных грашовых сродкаў, а таксама нежадання «звязвацца» з выдачай наяўных.

Камітэт дзяржкантролю працягвае вывучаць актуальныя праблемы пры зняцці наяўных грашовых сродкаў і выкарыстанні банкаўскіх пластыкавых картак. 7 верасня пройдзе «гарачая лінія» з жыхарамі вобласці, падчас якой можна выказаць меркаванне па абазначанай тэме. Тэлефануйце на нумар 8 (0212) 37 61 64 з 10.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00). 

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Госконтроль: Лес вместо кустарника

Назад к списку
Следующая →

Дзяржкантроль: Ацэнка нездавальняючая

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]