29 Мая 2023

Дзяржкантроль: Безбар’ерны асяродак  пад увагай

gazeta
  • 633

 Ствараючы безбар’ерны асяродак, асобныя падрадчыкі, заказчыкі і праектныя арганізацыі не забяспечваюць у поўнай меры ўмовы, пры якіх маламабільныя грамадзяне могуць рухацца без перашкод. Падыход да выканання такіх работ нярэдка фармальны. 

Да прыкладу, у адным з жылых дамоў Віцебска няма выезду з платформы пад’ёмнага прыстасавання на пешаходную дарожку (выходзіць на газон). Меры па яго абуладкаванні заказчык не прымаў больш чым паўгода.

Некаторыя дамы абсталяваны пад’ёмнікамі часткова. Так, яны ўстаноўлены ўнутры пад’езда, куды можна трапіць толькі па прыступках. Устаноўка дадатковых пад’ёмнікаў запланавана праз год, а то і пазней. У выніку рашэнне задач зацягваецца, а прынятыя паўмеры выклікаюць абгрунтаваныя папрокі ў грамадзян.

Умовы безбар’ернага асяродку Камітэт дзяржкантролю вывучае ў іншых рэгіёнах вобласці. У сувязі з гэтым 31 мая пройдзе «гарачая лінія». Бесперашкодны рух: пешшу, на калясках, у асабістым і грамадскім транспарце; доступ у будынкі, у тым ліку жылыя дамы і кватэры; перамяшчэнне і дзейнасць унутры гэтых аб’ектаў, а таксама ў месцах адпачынку і турызму – па ўсіх пытаннях тэлефануйце на нумар 8(0212) 37 61 64 з 10.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00).

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Выездной прием граждан и прямую телефонную линию проведет Петр Цивилько

Назад к списку
Следующая →

Работу ўстаноў культуры Міёршчыны па патрыятычным выхаванні моладзі прааналізавалі на пасяджэнні райвыканкама

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]