Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Праверкі па плане
Складзены план выбарачных праверак у Віцебскай вобласці на другое паўгоддзе.
У план уключаны 272 праверкі суб’ектаў вобласці. З іх наглядных 190, па фінансава-гаспадарчай дзейнасці – 82.
Скарысталіся правам правесці праверкі
14 з 43-х тэрытарыяльных падраздзяленняў дзяржорганаў. Найбольшая колькасць праверак мае дачыненне да забеспячэння бяспекі жыцця, здароўя грамадзян і навакольнага асяроддзя. Іх запланавалі органы МНС, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, Мінпрыроды.
З 2023 года ў Беларусі ўведзена новая інтэграваная аўтаматызаваная сістэма кантрольнай (нагляднай) дзейнасці. Яна дазваляе ажыццявіць кантроль не толькі за правядзеннем праверак, але і маніторынгаў, мерапрыемстваў тэхнічнага характару.
Падчас планавання прымяняецца сістэма ацэнкі ступені рызыкі. Такім чынам у план выбарачных праверак адбіраюць суб’екты, што маюць высокую ступень рызыкі парушэння заканадаўства.
План праверак размешчаны на сайце Камітэта дзяржкантролю www.kgk.gov.by.
Сэканомілі 130 тысяч
Каля 130 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў сэканомлена па патрабаванні Камітэта дзяржкантролю вобласці.
Падчас кантрольных мерапрыемстваў выяўляюцца факты неабгрунтаванага завышэння бюджэтных асігнаванняў у разліках па асобных артыкулах і планавання залішніх расходаў.
Згодна з заканадаўствам, падчас выканання бюджэту ўсе ўдзельнікі бюджэтнага працэсу павінны зыходзіць з неабходнасці дасягнення зададзеных мэт з выкарыстаннем мінімальнага аб’ёму бюджэтных сродкаў. Усе расходы, уключаныя ў бюджэтны каштарыс, павінны быць абгрунтаваны адпаведнымі разлікамі. Аднак гэтыя прынцыпы часта не выконваюцца.
Рашэннем аблвыканкама на 2023 год у рэзерве раёнаў былі вызначаны аб’екты бягучага рамонту вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў і з абласнога перададзены сродкі ў раённыя бюджэты на падставе адпаведных разлікаў для канкрэтных аб’ектаў вулічна-дарожнай сеткі. Аднак устаноўлена, што ў адным з раёнаў адны і тыя ж аб’екты двойчы былі ўлічаны ў разліках пры вызначэнні патрэб у фінансавых сродках. У выніку залішне выдаткавана з бюджэтаў каля 110 тысяч рублёў на добраўпарадкаванне неселеных пунктаў.
У другім выпадку па праграме аховы навакольнага асяроддзя на ліквідацыю закінутых водазаборных свідравін выдаткавалі 17,5 тысячы рублёў. Пры гэтым у раёне нават не быў сфарміраваны пералік такіх свідравін, адпаведныя дакументы кантралёрам не прадаставілі. n
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.