Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь

Выкананне мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні гарадоў Міёры і Дзісна, тэрыторый сельскіх населеных пунктаў у 2025 годзе і планы на сёлета сталі галоўнай тэмай пасяджэння раённага выканаўчага камітэта.
Год добраўпарадкавання даў старт пяцігодцы якасці і прадугледжваў комплекс мерапрыемстваў, скіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага асяродку жыццядзейнасці насельніцтва, падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама Яўген Нікалаёнак. Заўважыў, што распараджэннем старшыні былі зацверджаны раённы план і штаб па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў.
Вынікі выканання мерапрыемстваў разглядалі штоквартальна. У іх ліку – па два рэспубліканскія і раённыя суботнікі, акцыі па азеляненні, экалагічныя і працоўныя. Працоўныя калектывы расчышчалі абочыны і канавы ад драўнінна-хмызняковай расліннасці ад дарогі Р-14 у накірунку экалагічнай сцежкі, наводзілі парадак у парках і скверах, месцах агульнага карыстання, пахаванняў і воінскай славы, уздоўж дарог, у зонах адпачынку, на замацаваных тэрыторыях.
Адно з найважнейшых пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва – утрыманне і рамонт дарог. Філіял ДРБУ № 203 і ААТ ДСТ 1 г. Віцебска заасфальтавалі звыш 20 тысяч м2 участкаў вуліц горада і сельскіх населеных пунктаў. Шэраг вуліц райцэнтра і Дзісны падсыпалі друзам. Выкананы ямкавы рамонт на плошчы 865 м2. ДРБУ № 203 ахапіла бягучым рамонтам 27,6 кіламетра мясцовых аўтадарог, філіял ДЭУ № 34 – 16,2 км рэспубліканскіх.
У ліку важных аб'ектаў Яўген Віктаравіч назваў будаўніцтва праезду ў квартале індывідуальнай забудовы вёскі Мацюкі. Сёлета запланавана асфальтаванне ўчастка па вуліцы Кастрычніцкай, бягучы рамонт участка Камсамольскай, вуліц і завулкаў Свярдлова і Школьнай, а таксама Лермантава, Горкага, Я. Томкі. Ідзе бягучы рамонт набярэжнай, дзе ўкладваюць тратуарную плітку.
Падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама, што на працягу года своечасова выкошваліся тэрыторыі ўздоўж рэспубліканскіх дарог, высякалася драўнінна-хмызняковая расліннасць, прыбіраліся аўтапавільёны, усталёўваліся шчыты дарожных знакаў. Таксама ладзіліся і рамантаваліся пляцоўкі і кантэйнеры для збору камунальных адходаў, малыя архітэктурныя формы на прыдамавых тэрыторыях, дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі, прыдамавыя тэрыторыі. Абуладкаваны дзве крыніцы, высаджана 1 488 дрэў, 144 кустарнікі, 25 тысяч кветак, уздоўж мясцовых аўтадарог зашумелі лістотай 45 кустарнікаў, вялася барацьба з баршчэўнікам на плошчы 458,34 га.
У Міёрах і ў Дзісне выдалялі аварыйныя дрэвы, падразалі кроны. У зонах адпачынку на водных аб'ектах аднавіліся малыя архітэктурныя формы, ачышчаны прыбярэжныя зоны.
Далучыліся да справы сельскія жыхары. За іх кошт работнікі жыллёва-камунальнай службы ўсталёўвалі агароджы і фарбавалі іх, выдалялі дрэвы на могілках. Да добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і помнікаў воінскай славы далучалі работнікаў арганізацый, школьнікаў, дэпутатаў, старэйшын. Усяго праведзены работы па бягучым рамонце 18 воінскіх і пахаванняў ахвяр вайны і 27 помнікаў воінам-землякам, абеліскаў.
Асаблівая ўвага – мясцовым ініцыятывам па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, на якія ідуць добраахвотныя ўзносы і ахвяраванні, сродкі самаабкладання. Іх падтрымліваюць мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Значнае абнаўленне на сельскагаспадарчых аб'ектах: усталёўваліся агароджы, выконваўся рамонт дахаў, дзвярэй і акон, траншэй для захавання травяных кармоў. Добраўпарадкавалі тэрыторыі машынных двароў, абуладкавалі пляцоўкі для часовага захоўвання металалому і зношаных шын, уцягвалі ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемыя зямельныя ўчасткі і інш.
Работнікі Дзісненскага лясгаса праводзілі санітарныя высечкі і прыбіралі загрувашчанасць у рэкрэацыйна-аздараўленчых, прыродаахоўных і ахоўных лясах, прыбіралі адходы, расчышчалі лясы ад ветравалу, праводзілі лесааднаўленне і мерапрыемствы па барацьбе з баршчэўнікам. Супрацоўнікі ПМС ачышчалі меліярацыйныя каналы ад заілення. Актыўна вялася работа па зносе і ўцягненні ў гаспадарчы абарот пустых дамоў.
Па словах Яўгена Нікалаёнка, арганізацыі раёна надаюць увагу падтрыманню ў належным стане фасадаў адміністрацыйных будынкаў, дарожнага пакрыцця, разбіваюць клумбы, вырабляюць малыя архітэктурныя формы. Штогод праходзіць конкурс на найлепшае добраўпарадкаванне і санітарны стан тэрыторый. Летась лідзіравала Металапракатная кампанія. А вось аб'екты Верхнядзвінскага філіяла аблспажыўтаварыства вызначаюцца недагледжанасцю.
Сельвыканкамы і аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама накіравалі 588 рэкамендацый па арт. 22.10 КаАП. За парушэнне правіл добраўпарадкавання прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці восем чалавек, за парушэнне парадку выкарыстання зямлі – адзін, заканадаўства аб абыходжанні з адходамі – 12, прыродаахоўнага – 34.
Яўген Віктаравіч падкрэсліў: эфектыўна вырашаць пытанні добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі дапаможа зладжаная работа ўсіх аддзелаў райвыканкама, сельскіх Саветаў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і дарожных служб, землекарыстальнікаў.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.