Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь

Як у Міёрскім раёне наладжана інфармацыйна-растлумачальная работа ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства, абмеркавалі на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў пад кіраўніцтвам старшыні Валерыя Драба.
Згодна з Дырэктывай № 12, у рэалізацыі ідэалогіі беларускай дзяржавы неабходна забяспечыць арганізацыю ідэалагічнай работы праз інфармацыйную і сацыяльна-культурную дзейнасць, заўважыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка. У тым ліку адзначыла інфармацыйна-прапагандысцкую работу па распаўсюджванні значнай інфармацыі аб актуальных праблемах у нашай краіне і за мяжой. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя формы, склалася пэўная сістэма.
Па словах Аксаны Васільеўны, адна з найважнейшых задач ідэалагічнага актыву – павышэнне якасці работы інфармавання членаў працоўных калектываў і мясцовых жыхароў. Інфармацыя размяшчаецца на стэндах, праходзяць Дні інфармавання, сацыяльна значная інфармацыя асвятляецца ў СМІ. Дзейнічаюць 66 інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, у складзе якіх дзяржаўныя служачыя, прадстаўнікі праваахоўных органаў, сацыяльнай абароны, грамадскіх аб’яднанняў і раённых служб. У залежнасці ад тэмы далучаюць галіновых спецыялістаў.
Летась правялі 1 266 сустрэч з насельніцтвам і ў працоўных калектывах. Пытанні, якія паступілі падчас іх, узяты на кантроль.
Для больш цеснай сувязі з жыхарамі раёна працуюць прамыя тэлефонныя лініі. У іх прымаюць удзел кіраўніцтва раёна, кіраўнікі і спецыялісты служб. Прамыя стасункі, па словах Аксаны Ашурка, служаць крыніцай інфармацыі, дапамагаюць даведацца настрой насельніцтва, іх адносіны да тэмы і знайсці шляхі вырашэння.
Летась большасць зваротаў мелі дачыненне да жыллёвых пытанняў, рамонту дарог, сацыяльнай абароны працоўных адносін, аховы здароўя, будаўніцтва і адукацыі. Сёлета – рамонту дарог, падвядзення электраацяплення.
Па словах Аксаны Васільеўны, адна з форм інфармацыйна-растлумачальнай работы – дыялогавыя пляцоўкі. Летась іх прайшло 57, сёлета ўжо 16. Абмяркоўвалі пытанні патрыятычнага выхавання, гістарычнай памяці, падтрымкі інстытута сям’і дзяржавай, бяспекі ў Інтэрнэце.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама падкрэсліла, што інфармацыйная прастора Міёрскага раёна ўяўляе сабой буйную сетку рэсурсаў, якія ўзаемадапаўняюць адзін аднаго і забяспечваюць усебаковы доступ да інфармацыі. Заўважыла, што ў няпоўнай меры выкарыстоўваецца патэнцыял раённай арганізацыі ГА «Знание», асноўныя мэты якой – пабудова навуковых ведаў, узмацненне ўплыву на рэчаіснасць і ўздзеянне на мысленне і актыўнасць людзей, фарміраванне здаровага ладу жыцця, стабільнасць і грамадзянская згода ў краіне.
Алена ВАРОНІНА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.