09 Июня 2016

"Высокое доверие оправдаю старанием". Екатерина Масловская.

gazeta
  • 555
"Высокое доверие оправдаю старанием". Екатерина Масловская."Вылучэнне мяне дэлегатам на Усебеларускі народны сход стала прыемнай неспадзяванасцю, але і вельмі ўсхвалявала. Прадстаўляць раён і быць у кагорце перадавікоў на мерапрыемстве такога ўзроўню—адказна і да многага абавязвае. Для мяне гэта, несумненна, асаблівая падзея. Цяпер шматлікія сельгаспрадпрыемствы ў няпростай эканамічнай сітуацыі, ёсць спадзяванне, што дзякуючы дзяржаўным рашэнням яны змогуць развівацца, а вясковыя людзі будуць забяспечаны працай і стабільным заробкам. Малако—прадукцыя запатрабаваная, прыносіць прыбытак гаспадарцы, а таму, безумоўна, мая дзейнасць і калег па калектыве—
неабходная і важная". Кацярына Маслоўская.
 
Калектыў аператараў машыннага даення ў ААТ "Цітова" не надта вялікі—12 чалавек. У асноўным гэта людзі з жыццёвым вопытам. У ліку тых, каму да 30-ці, толькі Алеся Тамулёнак і Кацярына Маслоўская, якая працаўладкавалася сюды ў мінулым годзе і зарэкамендавала сябе перспектыўнай зорачкай на працоўнай ніве. Сустрэліся з ёй на пашы падчас абедняй дойкі. Нароўні са старэйшымі аператарамі дзяўчына ўвішна спраўлялася з абавязкамі.

Цікаўлюся ў адной з даярак пра Кацярыну. І тая станоўча ахарактарызавала калегу, пры гэтым падкрэсліла, што нягледзячы на невысокі рост і мініяцюрную камплекцыю працуе бездакорна, дзесьці старэйшыя падстаўляюць плячо, а бывае, і яна выручае. Напрыклад, лоўка атрымліваецца ў маладзіцы мыць малочнае абсталяванне.

—Прыйшла Кацярына да нас падчас стойлавага перыяду. Прапанавалі месца на ферме "Цвеціна", дзе бяспрывязнае ўтрыманне жывёлы. Аператары гуртам працуюць у даільнай зале, дзе няма размеркавання кароў па групах. Некаторыя думаюць, што на комплексе з  сучасным абсталяваннем даіць лёгка. Плюсаў шмат, але мінусы ёсць, адзін з іх—высокае размяшчэнне жывёлы ў стойлах ад рабочага месца аператара. Таму нашай "мініяцюрнай" Каці няпроста выконваць неабходныя маніпуляцыі. Аднак стараецца,—адзначае  вопытная даярка Алена Хараброва.

Хваліла дзяўчыну і загадчыца МТФ Людміла Станкевіч, пад кіраўніцтвам якой Кацярына асвойвала тэхналогію даення і іншыя тонкасці работы. 
—Раней даводзілася працаваць з даільнымі вёдрамі, а на МТФ "Цвеціна" больш складаныя ўмовы. Патрэбны аператыўнасць і зладжанасць у рабоце даярак,—дзеліцца К. Маслоўская.—На новым працоўным месцы ўсяго паўгода, а здаецца, што ўжо даўно ведаю калег і галоўных спецыялістаў. Кожны стараўся падтрымаць, параіць, дапамагчы. Наогул, калектыў наш дружны і старанны,  таму і малака шмат надойваем.  За вылучэнне мяне на пяты Усебеларускі сход дзякуй кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства. Цікава пабываць на мерапрыемстве, пабачыць Прэзідэнта, пачуць яго ацэнку эканамічнага стану ў асноўных галінах народнай гаспадаркі, напрамкі дзейнасці па выхадзе з крызісу, даведацца пра шляхі развіцця краіны на чарговую пяцігодку. 

Тым часам на ферме будуць шчыраваць мае старэйшыя калегі—аператары Алена Харабрая, Ала Дзямешка, Іна Ліхач. На летні перыяд жывёлу для аздараўлення выгналі з фермы на зялёную траву і размеркавалі ў два гурты. У нашым—каля 230 "пяструшак", прыкладна столькі ж у другім. Каровы сытыя, бо пасвяцца па добрай траве, атрымліваюць камбікорм. Малако рэалізуем гатункам "экстра", адпаведна і патрабаванні да нас высокія, якія стараемся  выконваць.  

Даенне трохразовае, таму рабочы дзень у аператараў напружаны. Аднак ёсць выхадныя, можна і дома пагаспадарыць, і сямігадовую дачушку Юлю наведаць, якая цяпер з  бабуляй і дзядулем у Барсучыне. Кацярына на веласіпедзе імчыць у аддаленую вёску да дачушкі і бацькоў. Удзячна ім за падтрымку і дапамогу.

З  мужам Сяргеем, які працуе механізатарам, жывуць у аграгарадку ў доме, што выдзеліла сельгаспрадпрыемства. На жаль, на падворку пакуль няма добрых хлявоў, каб трымаць жывёлу. Агародніну пасадзілі. Абжываюцца пакрысе. 

Намеснік дырэктара СУП "Цітова" па жывёлагадоўлі Даната Шчаўкун з задавальненнем адзначае, што паездка на Усебеларускі народны сход Кацярыны Маслоўскай—гонар для прадпрыемства, а для маладой работніцы асабісты стымул і надалей імкнуцца наперад.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
  



 

← Предыдущая

Ответит на вопросы миорчан Наталия Бродницкая

Назад к списку
Следующая →

Старт дан, этапы определены

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]