Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Беларускі народ умацаваў найважнейшыя ідэі, прынцыпы, мэты далейшага развіцця краіны. Іншымі словамі, вызначыў контуры ідэалогіі беларускай дзяржавы, крыніцай якой з’яўляецца наш Асноўны закон. А гэта суверэнітэт, захаванне гістарычнай памяці, патрыятызм, абарона інстытута сям’і і многае іншае, адзначаў Прэзідэнт летась на цырымоніі падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму. Вынікі ідэалагічнай работы на Міёршчыне за мінулы год і планы на 2023-ці абмеркавалі на семінары.
Ідэалагічная работа іграе важную ролі ў жыцці грамадства. Як у выкананні параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця, так і ў выхаванні патрыятызму, грамадзянскай адказнасці, захаванні стабільнасці ў грамадстве. Вырашэнне гэтых задач залежыць ад дзейнасці кадраў. Каманда ідэалагічных работнікаў у арганізацыях раёна складае 27 чалавек.
Па словах намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксаны Ашурка, асаблівая ўвага надаецца рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, стану і перспектывам развіцця інфармацыйнай прасторы, дзейнасці грамадскіх арганізацый.
Умець выслухаць і дапамагчы
Мінулы год быў знакавым у гісторыі нашай дзяржавы і кожнага яе грамадзяніна. 27 лютага адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Для прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з ёй давялося скарэкціраваць каля 90 законаў. Асноўныя з іх – «Аб Усебеларускім народным сходзе» і «Аб асновах грама- дзянскай супольнасці». Таксама скарэкціраваны Выбарчы кодэкс, сацыяльную скіраванасць дзяржавы пацвердзілі змяненні ў Працоўны, Жыллёвы, Падатковы і кодэксы аб культуры, зямлі, шлюбе і сям’і, аб адукацыі. Былі змяненні ў законах, якія рэгулююць пытанні дзяржслужбы, сацыяльнай абароны інвалідаў, інфармацыі і інфарматызацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, зваротаў грамадзян. Удасканалена заканадаўства аб палітычных партыях, грамадскіх аб’яднаннях, барацьбе з карупцыяй.
Задача ідэолагаў – ведаць пра гэта і даводзіць інфармацыю грамадзянам. Умець выслухаць чалавека і дапамагчы вырашыць яго праблемы. З гэтай мэтай створана шэсць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама, у іх склад уключаны супрацоўнікі розных служб. У арганізацыях раёна дзейнічаюць 26 галіновых груп, пры Дзісненскім гарвыканкаме і сельвыканкамах працуюць 10 тэрытарыяльных, ва ўстановах адукацыі – яшчэ 10. Летась праведзена 1 263 сустрэчы ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства. Ад насельніцтва паступіла 459 пытанняў, прапаноў і заўваг. 881 такую сустрэчу правяло кіраўніцтва раёна.
Ва ўстановах адукацыі дзейнічае інфармацыйна-адукацыйны праект «Школа актыўнага грамадзяніна». У фармаце дзяржаўна-грамадскай размовы праходзяць дыялогавыя пляцоўкі. Летась 102 мерапрыемствы ахапілі звыш 4 тысяч чалавек.
Пытанні, якія паступаюць падчас інфармацыйна-тлумачальнай работы, масавага характару. Часта яны маюць дачыненне да рамонту дарог, адкрыцця аб’ектаў грамадскага харчавання, магчымасці падвесці электраацяпленне, будаўніцтва станцый абезжалезвання.
Больш падрабязна ў новым выпуску раённай газеты.
Алена ВАРОНІНА.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.