13 Января 2014

Уточнена программа

gazeta
  • 439

11 студзеня старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў правёў пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы святочных мерапрыемстваў. А іх сёлета шмат, сярод асноўных — 25-годдзе вываду савецкіх войск з Афганістана, 70-годдзе вызвалення Міёршчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 500-годдзе першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах нашых Міёр.

 

Аб праграме мяркуемых урачыстасцей, плане будучай работы праінфармавала намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава. У прыватнасці, 14-15 лютага адбудуцца ўрачысты сход у зале пасяджэнняў райвыканкама і мітынг ля мемарыяла "Чорныя цюльпаны" з удзелам былых воінаў-афганцаў. Грамадскасць раёна шматлікімі мерапрыемствамі адзначыць Дзень Перамогі 9 мая. Вялікая праграма рыхтуецца да юбілею вызвалення рэспублікі і раёна, які будзе адзначацца 3 ліпеня.

 

Дзень горада пройдзе 6 ліпеня. На ім выступяць лепшыя самадзейныя артысты Міёршчыны, пагранічнікі, творчыя калектывы з суседніх раёнаў. Святочная праграма будзе доўжыцца цэлы дзень і паступова пяройдзе ў Купалле.

 

500-годдзе Міёр намечана адзначаць на другім тыдні верасня, калі можна будзе падвесці пэўныя вынікі жніва, выкананне будаўнічай праграмы, добраўпарадкавання і іншых напрамкаў дзейнасці. Мяркуецца арганізаваць мноства конкурсаў — аўтааматараў, малюнку, валадароў вёскі, адкрыць спартыўныя пляцоўкі, правесці выставы прадукцыі мясцовых вытворцаў. Будуць урачысты сход, мітынг-рэквіем, канцэрты, экалагічныя мерапрыемствы, якія закончацца фестывалем "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" і многае іншае, пра што гаварыць пакуль рана.

 

Аб рабоце з удзельнікамі вайны на пасяджэнні гаварыў кіраўнік ветэранскай арганізацыі раёна Ч. С. Кашкур. Падтрымцы састарэлых і ўсіх маючых у гэтым патрэбу прысвяціла выступленне дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А. В. Шамёнак.

 

Пратаколам аформлены даручэнні, якія ўручаны кіраўнікам раённых служб, прадпрыемстваў і арганізацый. У падрыхтоўчую работу намечана ўцягнуць не толькі працоўныя калектывы, але і насельніцтва. У першую чаргу размова ідзе аб добраўпарадкаванні адміністрацыйных і вытворчых аб'ектаў, прыватных сядзіб і жылля, вуліц і плошчаў, паўвострава і стадыёна.

Вынікі падрыхтоўчай работы аргкамітэт будзе праводзіць штомесяц.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

← Предыдущая

На президиуме районного Совета депутатов рассмотрели вопросы занятости населения

Назад к списку
Следующая →

Дело каждого

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]