Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Экономика: В Беларуси на 1 сентября открыто 156,3 тыс. депозитных счетов по программе "Семейный капитал"
Экономика: В чем опасность скрытой заработной платы
Общество: Суммы арендной платы выставлены в ЕРИП
Профилактика: С 12 сентября ГАИ проводит профилактическое мероприятие, направленное на предупреждение ДТП с участием несовершеннолетних
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
19 чэрвеня адбылася чарговая 15-я сесія раённага Савета дэпутатаў. На ёй са справаздачай аб сваёй рабоце, дзейнасці прэзідыума і стане спраў на падведамнай тэрыторыі выступіла старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў М.М. Баніфатава (тэзісы даклада будуць надрукаваны). Яго істотна дапоўнілі выступаючыя. У прыватнасці, дэпутат ад Пад'ельцаўскай выбарчай акругі №19, дырэктар Дварнасельскай школы А.С. Кляшчонак гаварыла аб дасягненнях навучальнай установы, справах педагагічнага і вучнёўскага калектываў, добраўпарадкаванні, праблемах, звязаных з нядобранадзейнымі сем'ямі.
Размову прадоўжыў старшыня Перабродскага сельскага Савета В.М. Дзеравянчык, які падзяліўся вопытам узаемаадносін са старэйшынамі, развіцця асабістых падсобных гаспадарак, навядзення парадку, удзелу ў фестывалях, у тым ліку "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" і "Перабродская зорка".
Пашырэнню паслуг і развіццю электрасувязі, дзейнасці ў акрузе прысвяціў выступленне начальнік раённага вузла электрасувязі Р.Ф. Пухальскі, дэпутат ад Туркоўскай выбарчай акругі №30. На задавальненне патрэб насельніцтва звярнуў асаблівую ўвагу дэпутат ад Міёрскай-Вераснёўскай акругі №4, галоўны інжынер філіяла РВУ "Міёрырайгаз" К.А. Матэленак.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта І.В. Кузняцоў падзякаваў дэпутацкаму корпусу і актыву за са-дзеянне стабільнай сітуацыі ў раёне, пры гэтым падкрэсліў, што вырашэнню эканамічных праблем раёна будзе спрыяць павелічэнне аб'-ёмаў выпуску прадукцыі не толькі ўсімі вытворчымі калектывамі, але і асабістымі падсобнымі гаспадаркамі насельніцтва. У гэтым плане аптымізму надае будаўніцтва металургічнага завода. А пакуль падтрымка бюджэту па многіх напрамках не гарантавана, трэба максімальна вышукваць мясцовыя сродкі і магчымасці.
Сесія прыняла да ведама справаздачу старшыні раённага Савета дэпутатаў, вызначыла праграму дзейнасці раённага, Дзісенскага гарадскога і сельскіх Саветаў на новы перыяд.
Другое пытанне парадку дня сесіі —аб рабоце па добраўпарадкаванні—дэпутаты разгледзелі на практычным вопыце дзейнасці кіраўніцтва і калектыву дзіцячага санаторыя "Расінка".
Леанід МАТЭЛЕНАК,
На здымках — дэпутаты і ўдзельнікі сесіі на тэрыторыі дзіцячага санаторыя "Расінка".
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.