Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: В Витебске стартует XXXV Международный фестиваль искусств «Славянский базар»
Дожинки: «Зал бокса Миорам просто необходим»
Официально: В Миорском районе 16 июля пройдет Единый день информирования
Спорт: «Миоры» рвут тишину победой
Спорт: 36 триатлетов из Витебской области примут участие в Международном Минском триатлоне 2026
Праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абмеркавалі падчас адкрытага дыялогу ў ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс». Адзін з яго аспектаў – стварэнне ўмоў для ўдзелу моладзі ў развіцці дзяржавы. На яе ўскладаюцца вялікія спадзяванні: праца на дабрабыт нашай краіны, умацаванне яе пазіцыі, кіраванне ёй.
З асноўнымі палажэннямі Канстытуцыі працоўны калектыў азнаёміў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Тронькін. Акцэнтаваў увагу на тым, што работа над змяненнямі і дапаўненнямі вялася з 2016 года. Гэта ўжо трэці праект, грунтоўны і ўзважаны. У Канстытуцыйную камісію ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх слаёў насельніцтва і розных прафесій. Мэта, якую перад сабой ставілі, – захаваць і памножыць дасягненні і традыцыі нашай суверэннай дзяржавы.
У асноўным законе краіны памяняліся многія артыкулы, з’явілася аддзінаццаць новых. І яшчэ адна глава, прысвечаная Усебеларускаму народнаму сходу. Першы прайшоў у 2006 годзе і меў кансультацыйны характар. Цяпер плануецца надзяліць сход заканадаўчымі паўнамоцтвамі: зацвярджаць асноўныя стратэгічныя праграмныя дакументы развіцця краіны, змяненні і дапаўненні Канстытуцыі; ініцыяваць правядзенне рэферэндума; вырашаць пытанне аб легітымнасці выбараў; прымаць рашэнне аб змяшчэнні Прэзідэнта з пасады; аб камандзіраванні сіл ваеннага прызначэння ў іншыя рэспублікі; фарміраваць канстытуцыйныя і вярхоўныя суды, цэнтрвыбаркам; уводзіць на тэрыторыі рэспублікі надзвычайнае ваеннае становішча. Мера невыпадковая: новы статус Усебеларускага народнага сходу – своеасаблівая ахова ад неабдуманых дзеянняў новага
Прэзідэнта.
Расказаў Аляксандр Тронькін пра абавязак захавання гістарычнай праўды і памяці пра гераічны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выключэнне ваеннай агрэсіі з нашага боку ў адносінах да іншых дзяржаў.
Знойдуць адлюстраванне ў асноўным законе краіны сацыяльныя гарантыі. Разам з неабходнасцю захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей. Замацоўваюцца сучасныя прынцыпы сацыяльнай дзяржавы, дзе даброты ствараюцца праз працу і кожны ўносіць пасільны ўклад у развіццё краіны. Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі усталёўваюцца роўныя з іншымі людзьмі правы.
Дзяржава дадаткова бярэ на сябе абавязацельствы па стварэнні ўмоў для аховы персанальных дадзеных і забеспячэнні бяспекі асобы пры іх выкарыстанні.
Адчуваецца неабходнасць і гатоўнасць дзяржавы і грамадства быць партнёрамі: сям’я і школа павінны разам выхоўваць грамадзяніна-патрыёта, удзячнага сваім бацькам, настаўнікам, малой радзіме. Ды і ўвогуле акцэнт на работу з моладдзю, каб была здаровай фізічна і маральна, прыносіла карысць дзяржаве.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама акрэсліў асаблівасці выбарчай сістэмы, патрабаванні да кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, крытэрыі дзеяння парламента.
Унесці прапановы па змяненнях у Канстытуцыю можа кожны. Гэты дакумент стане асновай далейшага развіцця краіны. Настаў час праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю.
Алена ВАРОНІНА
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.