25 Марта 2019

Бригада Миорского района газоснабжения в победителях

gazeta
  • 634

 Прыемнай навіной падзяліўся Міёрскі раён газазабеспячэння. Іх брыгада заняла першае месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе прафмайстэрства. 

Два дні — 12 і 13 сакавіка — у Мінску спаборнічалі сем каманд. УП “Віцебск-аблгаз” прадстаўлялі газавікі з Міёр. Старшы майстар Уладзімір МАКСІМЕНКА, слесары Юрый АЎЛАСЕВІЧ і Сяргей ГАЙЛЕШ вярнуліся пераможцамі.

У такім складзе міёрскія газавікі выступалі на рэспубліканскім спаборніцтве пяты раз. І раней ім спадарожнічаў поспех. Былі ў лідарах у 2016-м годзе. Другое месца занялі ў 2017-м. Пасля трэцяй пазіцыі ў 2018-м узялі рэванш.


Набралі 91,2 бала і абышлі супернікаў з ВУ “Мозыргаз” і УП “Гроднааблгаз”.
Яшчэ адзін дыплом намінацыі “Лепшы майстар” у руках Уладзіміра Максіменкі. Кожны год журы адзначае рацыяналізатарскія прапановы нашых газавікоў. Сёлета таксама атрымалі ўзнагароду.

Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Международный молодежный конкурс "Вместе против коррупции!" стартует в Беларуси

Назад к списку
Следующая →

"Прямые линии" и профсоюзный приём на неделе

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]