04 Мая 2016

Организацию идеологической работы проанализировали в Миорском райисполкоме

gazeta
  • 380
Организацию идеологической работы проанализировали в Миорском райисполкомеАрганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства насельніцтва, рэалізацыю патрабаванняў Дырэктывы №2 прааналізавалі на чарговым пасяджэнні райвыканкама. 
 
У яго рабоце прынялі ўдзел намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей А. І. Радчанка, галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама В. Р. Марчанка, начальнік аддзела пагранічнай службы ў Верхнядзвінску А. Л. Нарубін. Ходам пасяджэння кіраваў старшыня Міёрскага райвыканкама І. В. Кузняцоў. 
 
Развіццё рэгіёну, выкананне прагнозных паказчыкаў напрамую залежыць ад маральна-псіхалагічнага стану чалавека. Менавіта таму пытанню ідэалагічнага забеспячэння надаецца шмат увагі. Як дакладваў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. С. Тронькін, у працоўных калектывах 29 намеснікаў па ідэалагічнай рабоце, самі кіраўнікі на асаблівым кантролі трымаюць звароты грамадзян, стварэнне бяспечных умоў працы і быту работнікаў, нагляднай агітацыі, добраўпарадкаванне, дысцыпліну і правапарадак. 

Умацаванню сувязей з насельніцтвам садзейнічаюць дэпутаты мясцовых Саветаў, старэйшыны, аб'яднанні і фар-міраванні, святары, установы культуры. Выпрацавана пэўная сістэма ўзаемадзеяння. Настрой людзей, іх матэрыяльныя і духоўныя патрэбы вывучаюцца падчас дзён інфармавання, сустрэч, сходаў па месцы жыхарства. Распараджэннем старшыні райвыканкама зацверджаны склад 6 інфармацыйна-прапагандысцкіх груп (ІПГ). На падведамных тэрыторыях Дзісенскага і сельскіх выканкамаў створана 10 мясцовых ІПГ, у арганізацыях раёна—49 галіновых, работа якіх будуецца згодна з каляндарна-тэматычным планам. У рамках адзіных дзён інфармавання летась усяго праведзена 1295 сустрэч, з якіх 870—у працоўных калектывах і 425—па месцы жыхарства насельніцтва. Паступілі 742 пытанні, прапановы і крытычныя заўвагі. У першым квартале сёлета адбылося 267 сустрэч, з якіх 201—у калектывах, 66—па месцы жыхарства насельніцтва. Прагучалі 182 пытанні, прапановы і крытычныя заўвагі. Рэпартажы з сустрэч, факты рэагавання службовых асоб на звароты пастаянна асвятляюцца на старонках раённай газеты. 

Тэма работы са зваротамі грамадзян знайшла працяг на сумесным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама, на якім разглядалася рэалізацыя патрабаванняў Дырэктывы №2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва".
 
Кіраўнік спраў райвыканкама В. А. Драба адзначыў, што прымаюцца пэўныя арганізацыйныя і практычныя меры, па аператыўным вырашэнні сацыяльна значных праблем людзей, і як вынік—за апошнія 5 гадоў прасочваецца тэндэнцыя зніжэння зваротаў у райвыканкам: у 2010—404, 2011—306, 2013—247, 2014—198, 2015—184. Летась у выканаўчыя і распарадчыя органы раёна ўсіх узроўняў паступілі 562 звароты, што на 35 ці 6% менш, чым у 2014-ым. 

Кіраўніцтва райвыканкама планавала 40 "прамых тэлефонных ліній", у тым ліку 6—старшыня райвыканкама. 65 зваротаў змяшчалі 68 пытанняў грамадзян і адно паступіла ад прадстаўніка юрыдычнай асобы. Людзей найбольш хвалявалі праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі (14), аграпрамысловага комплексу (14), жыллёвага заканадаўства (8), дарожнай гаспадаркі (6), гандлю і паслуг (5), энергазберажэння (3). Па два пытанні мелі дачыненне да  землеўпарадкавання і землекарыстання, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння, паліва, газіфікацыі, транспарта, па адным—адукацыі і навукі, занятасці насельніцтва і працы, будаўніцтва, культуры, работы органаў дзяржаўнага кіравання і самакіравання. 

Старшынёй райсавета дэпутатаў праведзена 6 "прамых тэлефонных ліній", падчас якіх звярнуліся 16 грамадзян па 17 пытаннях: 4—сацыяльнага забеспячэння, занятасці, па 2—землеўпарадкавання, аграпрамысловага комплексу, па 1—гандлю, ЖКГ, энергазберажэння, культуры, паліва, сферы юстыцыі. 4 задаволены, па 3-х дадзены тлумачэнні, 2 прызнаны неабгрунтаванымі, 4 знаходзяцца на кантролі.
Звароты па тэлефоне, падчас асабістых і выязных прыёмаў разглядаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам. (Матэрыялы з выступленняў будуць апублікаваны асобна). 
***
Як вядома, наш раёна прыгранічны. Шэраг сумесных мерапрыемстваў ажыццяўляецца ідэолагамі раёна з Полацкім пагранічным атрадам. Гэта ўзаемадзеянне прадугледжвае растлумачэнне насельніцтву, якое жыве і працуе ў прыгранічнай зоне, асноўных палажэнняў пагранічнага заканадаўства. Немалаважным з'яўляецца і выхаванне ў людзей здаровай грамадзянскай пазіцыі. Пра асноўнае з сумеснай работы нагадаў начальнік аддзела пагранічнай службы ў Верхнядзвінску А. Л. Нарубін.

На пасяджэнні прааналізаваны фінансавы стан арганізацый раёна і іх плацежаздольнасць.Прыняты рашэнні па жыллёвых пытаннях, добраўпарадкаванні зон масавага адпачынку насельніцтва на водных аб'ектах раёна. Зацверджаны спіс грамадзян, якія маюць патрэбу ў атрыманні льготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў.
 
Наталія СТАНКЕВІЧ.


← Предыдущая

Анатолий Сивко проведет личный прием граждан 21 сентября

Назад к списку
Следующая →

Мероприятия ко Дню Победы в Миорах

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]