26 Июля 2021

Председатель райисполкома Игорь КУЗНЕЦОВ встретился с коллективом детского санатория «Росинка»

gazeta
  • 731

 У першым паўгоддзі раён выканаў заданне па пасеве зерневых культур, аднак мінусуе па валавай вытворчасці малака. Будаўніцтва новай паліклінікі затрымліваецца, а дзіцячы садок на 200 месцаў сёлета пачнуць узводзіць у райцэнтры. Міёрскі льнозавод ліквідуюць, а металапракатны будзе працаваць, нягледзячы на цяперашнія цяжкасці. Гэтыя і іншыя моманты сённяшняга дня Міёршчыны акрэсліў старшыня райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ на сустрэчы з калектывам дзіцячага санаторыя «Расінка» ў сераду, 14 ліпеня.

 

Выступленне кіраўнік раёна пачаў з вынікаў мінулага года. Адзначыў, што ў 2020-м у раёне назіралася станоўчая дынаміка па выкананні даведзеных заданняў. У сельскай гаспадарцы справіліся на 105,4% з запланаваных 106%. Атрымалі на 2,5 тысячы тон больш зерня, прадалі больш мяса, мелі добрыя паказчыкі па малаку. Былі затрымкі з выплатай заробку, між тым сёлета ў маі сярэдняя заработная плата ў сельскай гаспадарцы склала 700 рублёў. У раёне ў цэлым – 1 017 рублёў. Калі ў мінулым годзе займалі 16 – 17 пазіцыі па налічэнні заробку ў вобласці, то цяпер перамясціліся на дзявятую.

 
За мінулы год з даведзеных 6,5 тысячы метраў квадратных жылля пабудавалі 6 тысяч. Здалі шматкватэрны дом у Дзісне, жыллё для работнікаў металапракатнага завода. Будаўніцтву новай паліклінікі ў Міёрах перашкодзіла каронавірусная інфекцыя. На барацьбу з ёй з раённага бюджэту дадаткова выдзелілі 1,2 мільёны рублёў. У гэтым годзе ўзвядзенне паліклінікі таксама не плануецца. Сродкі накіруюць на набыццё дзвюх новых машын хуткай дапамогі, узі-апарата для сэрца, стаматалагічнае абсталяванне.

 
Прайшла экспертызу праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва дзіцячага сада ў Міёрах. Установу дашкольнай адукацыі пачнуць будаваць сёлета. У наступным годзе будуць уключаны ў інвестыцыйную праграму вобласці і рэспублікі, што дапаможа сэканоміць мясцовы бюджэт.

 
Распавядаючы пра справы ў сельскай гаспадарцы, Ігар Кузняцоў заўважыў, што ў раёне за першае паўгоддзе 2021-га выканалі заданне па пасеве ўсіх зерневых культур. Прыступілі да ўборкі азімага рапсу, якога ў мінулым годзе пасеялі больш. Атрымалі першы ўраджай сурэпіцы. Мінусуе раён па валавай вытворчасці малака. Па гэтым паказчыку аказаліся на ўзроўні 2019 года.

 
 – Мы заўсёды ганарыліся тым, што ў раёне захоўваюцца ўсе прадпрыемствы, аднак сёлета прыняты рашэнні аб ліквідацыі льнозавода і ПМК-55, – заўважыў старшыня райвыканкама. – ПМК-55 далучылі да браслаўскай арганізацыі. Льнозавод да верасня працуе на сыравіне, атрыманай у мінулым годзе, ёсць актывы, з якіх можна выплачваць заробак да снежня. Завод быў гатовы да сёлетняй пасяўной кампаніі, але яго не ўключылі ні ў адну дзяржпраграму па ільнаводстве. Уласных рэсурсаў у прадпрыемства не хапала. Да таго ж запазычанасць перад фондам сацыяльнай абароны складае больш за 400 тысяч рублёў. Таму было прынята рашэнне аб ліквідацыі.

 
Патлумачыў кіраўнік раёна сітуацыю наконт металапракатнага завода. Пад следствам знаходзіцца яго кіраўніцтва. Аднак прадпрыемства працягвае дзейнасць, а пытанне ўласнасці з часам вырашыцца. Галоўная задача – выходзіць на праектную магутнасць, каб выплачваць крэдыты і заробак.

 
На сустрэчу ў «Расінку» завіталі старшыня Перабродскага сельвыканкама Віктар Дзеравянчык і старшы афіцэр па адміністрацыйнай практыцы Полацкага пагранічнага атрада Наталля Барткевіч. Хоць Перабродскі сельсавет не з’яўляецца прыгранічным, яго жыхарам таксама трэба ведаць правілы знаходжання ў пагранічных зоне і паласе. Пра асноўныя з іх нагадала супрацоўніца пагранатрада.

 
Віктар Дзеравянчык падзякаваў калектыву санаторыя за зладжаную работу ў аздараўленні дзяцей, арганізацыі іх бяспекі, добраўпарадкаваную тэрыторыю. Падкрэсліў, што «Расінка» працуе не толькі на імідж раёна, але і ўсёй краіны. Адпачынак тут карыстаецца папулярнасцю ў любы сезон.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота аўтара.

← Предыдущая

Евгений Николаенок выслушает миорчан

Назад к списку
Следующая →

XXXII отчетно-выборная конференция БРСМ прошла в Миорском райисполкоме

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]