02 Марта 2021

Председатель Миорского Совета депутатов Мария Банифатова встретилась с корреспондентами районной газеты

gazeta
  • 641

 Шосты Усебеларускі народны сход завяршыў работу. Дэлегаты вярнуліся з яго натхнёнымі. Адразу пайшлі ў працоўныя калектывы, каб данесці атрыманую інфармацыю, перадаць зарад пазітыву, дзелавой атмасферы маштабнага форуму. З карэспандэнтамі раённай газеты ўражаннямі падзялілася старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава. 

 

– Мне пашчасціла другі раз прымаць удзел у такім важным народным сходзе. Адразу скажу: ён адрозніваўся ад папярэдняга. Адчуванні непаўторныя яшчэ і таму, што з першых хвілін сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы ўсе адчувалі сябе як дома. У нашага Прэзідэнта магутная харызма, унікальная здольнасць валодаць увагай аўдыторыі, вельмі даходліва і зразумела даводзіць інфармацыю і выклікаць прыхільнасць да сябе. Чатырохгадзінны даклад слухалі на адным дыханні. У ім паўтаралася і падкрэслівалася – чалавек у цэнтры ўвагі.

 

Беларусь застанецца сацыяльнай дзяржавай, якая імкнецца, каб кожнаму было камфортна тут жыць, працаваць, адпачываць. Сям’я разглядаецца як галоўны прыярытэт. Значная ўвага мацярынству і маладым сем’ям, а разам з тым жыллёвай палітыцы, што ўплывае на дэмаграфічную бяспеку краіны. Тым, хто пачынае будаваць сваё жыццё, збіраецца стварыць сям’ю, трэба ведаць, што ў іх ёсць гарантаваная будучыня, ім абавязкова дапамогуць пры нараджэнні дваіх, траіх і больш дзетак. У краіне нараджальнасць нізкая, трэба імкнуцца паляпшаць сітуацыю і на мясцовым узроўні.

 
Важна было з першых вуснаў пачуць пра дасягненні нашай краіны ў самых розных сферах дзейнасці – у сельскай гаспадарцы, прамысловасці, эканоміцы, медыцыне, культуры. Але самае галоўнае, пра што гаварыў Кіраўнік дзяржавы, – гэта адзінства нашага народа. Адзінства кіраўнікоў і рабочых, пенсіянераў і моладзі, усіх і кожнага. Захаваўшы найлепшае, трэба аб’ядноўваць усе парыванні і намаганні для якаснай будучыні. Толькі працай мы развіваем сваю краіну, ствараем дабрабыт для сябе. «Адзінства. Незалежнасць. Развіццё» – галоўны лейтматыў наступнай пяцігодкі.

 
Эмацыянальныя і цікавыя выступленні гучалі і з трыбуны, і з залы. Адчувалася, што кожны прапусціў праз сябе тое, пра што гаварыў высокаму сходу, і ўсім сэрцам хварэе за будучыню нашай Радзімы. Зацікавіла выступленне міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, які звярнуў увагу, што мы павінны разглядаць Беларусь не як штосьці паміж кімсьці ці чымсьці, а як сваю зямлю, свой край, бераг. Мы тут жывём і цудоўна ведаем, як і куды заўтра весці сваю краіну.

 
 Кранулі простыя вяскоўцы, якія заўсёды былі мудрымі людзьмі. У тым ліку трактарыст з Бялыніцкага раёна Мікалай Дарэчкін. Гаспадарцы, дзе ён працуе, тройчы аб’яўлялася Падзяка Прэзідэнта. Сярэдні ўзрост працаўнікоў – 44 гады. Механізатар звярнуўся з просьбай падтрымаць вясковую моладзь, якой трэба даваць магчымасць дастойна зарабляць і заставацца на роднай зямлі.

 
Усё сказанае на форуме будзем увасабляць агульнымі намаганнямі. Год быў няпростым і ў сувязі з пандэміяй, і ў палітычным плане. Таму менавіта добрыя справы павінны легчы ў аснову дзейнасці кожнага. Шмат трэба зрабіць нам для развіцця раёна, а значыць, на ўсеагульны дабрабыт.

 

У дыялогу са старшынёй райсавета дэпутатаў журналісты цікавіліся, як на мясцовым узроўні будуць вырашацца пытанні добраўпарадкавання, паляпшэння дарожнай сеткі, утылізацыі смецця, вулічнага асвятлення. Усё тое, што хвалюе чытачоў раённай газеты. Не менш важныя для журналісцкай браціі арыенціры, на што звяртаць больш пільную ўвагу пры асвятленні жыццядзейнасці ў раёне, адрасы герояў для новых публікацый.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Ответит на вопросы миорчан Наталия Бродницкая

Назад к списку
Следующая →

VIII отчетно-выборная конференция Белорусского общественного объединения ветеранов прошла в Миорском РДК

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]