21 Марта 2016

О подготовке к весенним полевым работам на рабочем совещании в Миорах

gazeta
  • 399
О подготовке к весенним полевым работам на рабочем совещании в МиорахАктуальныя пытанні падрыхтоўкі да веснавых палявых работ абмеркаваны 15 сакавіка на рабочай нарадзе ў райвыканкаме з удзелам кіраўнікоў і галоўных аграномаў сельгаспрадпрыемстваў. Яно праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні раённага выканаўчага камітэта І.В. Кузняцова і начальніка райсельгасхарчу В.А. Бялько. 
 
Прааналізаваны ход падрыхтоўкі да вясенне-пасяўной кампаніі ў кожнай гаспадарцы, асаблівая ўвага звернута на стан тэхнікі, якая першай выйдзе ў поле, а гэта агрэгаты на базе высокапраходных машын "Раса" і "Дзвіна". Запатрабавана своечасова давесці да ладу пратручвальнікі насення, набыць распыляльнікі да апырсквальнікаў. Дадзены рэкамендацыі па набыцці вельмі патрэбных азотных угнаенняў, хімічных сродкаў абароны раслін. Вялікая ўвага звернута на дакладнае выкананне патрабаванняў тэхналогіі.

Ігар Валер'евіч падкрэсліў важнасць дыктатуры тэхналогіі на палях, эканоміі рэсурсаў і вырошчвання танных травяных кармоў за кошт традыцыйных для нашай масцовасці культур, найперш канюшыны і цімафееўкі.
На нарадзе заслуханы меркаванні кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак, раённых служб па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення сёлетняй пасяўной.

Віктар ГАГАЛІНСКІ,
першы намеснік начальніка
райсельгасхарчу.

← Предыдущая

Госконтроль: Неправильная стоимость подрядных работ

Назад к списку
Следующая →

"Прамая лінія"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]