10 Сентября 2010

ДАІ папярэджвае наконт хуткасці

gazeta
  • 548
Правіламі дарожнага руху строга вызначаны межы хуткаснага рэжыму на дарогах, але можна ўбачыць аматараў, якія “гоняць” па шашы без усякай асцярожнасці, апярэджваюць аўтамабілі злева і справа, не падаюць сігналаў пры манеўраванні, да таго ж, нярэдка знаходзяцца ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення.

Гэтыя ліхачы не хочуць усвядоміць, што іх дзеянні ствараюць пагрозу не толькі для іх асабіста,але і для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Вучоныя даўно даказалі, што нават вопытны спартсмен-гоншчык губляе нармальную рэакцыю літаральна праз некалькі секунд язды на высокай хуткасці.

Калі садзіцеся за руль, падумайце, ці варта ў дарозе ціснуць на пядаль газу аж да “плечыкаў”, спяшацца сустрэцца з бядой. Як сведчыць аналіз ДТЗ, вялікая колькасць трагічных здарэнняў са смяртэльным зыходам адбываецца менавіта з-за перавышэння хуткасці.

Не будзе лішнім нагадаць , што пры сутыкненні машыны на сустрэчнай паласе, бяды не пазбегнуць.

Паважаныя вадзіцелі, варта знізіць хуткасць толькі на 20 км/г, і колькасць лятальных зыходаў у выніку ДТЗ зменшыцца ў сярэднім на 20%. Падумайце, ці хочацца вам расставацца з унушальнай сумай, каб заплаціць штраф, або з вадзіцельскім пасведчаннем ці, што яшчэ страшней, развітацца з жыццём—да гэтага можа прывесці хвіліннае імгненне паліхачыць на дарозе.

А. КАПУСЦІН.


← Предыдущая

Игорь Сергеенко направил поздравление с Днем знаний

Назад к списку
Следующая →

“Белая Русь”—ім давяраюць

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]