26 Февраля 2021

Государственный секретарь Совета безопасности Республики Беларусь Александр ВАЛЬФОВИЧ посетил пунк пропуска "Урбаны"

gazeta
  • 859

 Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр ВАЛЬФОВІЧ наведаў пункт пропуску «Урбаны» пры ўдзеле Старшынь Дзяржаўных мытнага камітэта Уладзіміра АРЛОЎСКАГА і пагранічнага Анатоля ЛАПО.

 

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі ацаніў выніковасць праведзенай рэканструкцыі пункта пропуску, азнаёміўся з асаблівасцямі прымянення інспекцыйна-даглядавых комплексаў і тэхнічных сродкаў кантролю.

 
Аляксандру Вальфовічу далажылі аб дзейнасці мытных органаў і выніках работы ў 2020 годзе. Так, выяўлена 300 злачынстваў, спынена больш за 33,3 тысячы правапарушэнняў. З незаконнага абароту адабрана звыш 952 кілаграмаў наркотыкаў – прырост да 2019-га ў паўтара раза. Значны ўклад у выкрыццё злачынных схем уносіць выкарыстанне інспекцыйна-даглядавых комплексаў. За тры гады з іх дапамогай выяўлена каля 5,5 тысячы правапарушэнняў, а эканамічны эфект ад іх у сярэднім складае 40 рублёў на адзін рубль выдаткаў.

 
З улікам дасягнутых вынікаў Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі абазначыў задачы для мытнай і пагранічнай служб на бягучы год.

 

Па матэрыялах
Дзяржаўнага мытнага камітэта.

← Предыдущая

Госконтроль: Лес вместо кустарника

Назад к списку
Следующая →

Председатель райисполкома Игорь КУЗНЕЦОВ обсудил перспективы развития Миорщины с коллективом СУП «Черессы»

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]