Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Экономика: Стартовала Белорусская неделя предпринимательства
Актуально: «Белпочта» выпустила коллекцию новогодних открыток – какие праздничные сюжеты можно выбрать
Происшествия: В Миорском районе пьяного водителя останавливали со стрельбой
Общество: Что стоит учитывать при ведении деятельности в сфере агроэкотуризма?
Происшествия: В период с 9 по 15 ноября на территории Витебской области зарегистрировано 13 киберпреступлений
Як выконваюцца даручэнні Кіраўніка дзяржавы ў сферы зямельных і прыродаахоўных адносін, разгледзелі на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю з удзелам памочніка Прэзідэнта – інспектара па Віцебскай вобласці Анатоля Ліневіча, намесніка старшыні аблвыканкама Барыса Яфрэмава, кіраўнікоў Дзяржкамітэта па маёмасці, упраўленння землеўпарадкавання аблвыканкама, старшынь райвыканкамаў і іх намеснікаў.
Адзначаны недастатковы кантроль за выкарыстаннем і аховай земляў пры тым, што колькасць адпаведных структурных падраздзяленняў у вобласці значная – звыш тысячы адзінак. Не задзейнічаны належным чынам рэсурсы адміністрацый раёнаў Віцебска, а таксама сельвыканкамаў. Мясцовыя органы ўлады не заўсёды своечасова рэагуюць на факты невыканання мерапрыемстваў па ахове земляў. Не забяспечвала належную каардынацыю дзеянняў упраўленне па землеўпарадкаванні аблвыканкама.
У сваю чаргу Камітэт вобласці фіксуе шматлікія парушэнні зямельнага заканадаўства, у тым ліку выбыццё земляў з сельскагаспадарчага абароту пасля зарастання хмызнякамі і быллём. Летась такіх недагледжаных выяўлена 4,5 тысячы га ў Віцебскім, Гарадоцкім, Дубровенскім, Лёзненскім, Міёрскім, Аршанскім, Пастаўскім, Сенненскім і Чашніцкім раёнах. Былі выпадкі самавольнага заняцця земляў у Віцебскім, Бешанковіцкім, Сенненскім, Докшыцкім і Лёзненскім, не наводзіцца належны парадак на ўнутрыгаспадарчых і прамысловых кар’ерах у Лёзненскім і Сенненскім раёнах.
Па выніках калегіі мясцовым органам улады прапанавана ўзмацніць кантроль за выкарыстаннем і аховай земляў, у тым ліку прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні зямельнага заканадаўства.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.