28 Января 2026

Госконтроль: Проблемы граждан решаются

gazeta
  • 835

Больш за 300 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб паступіла ў Камітэт вобласці за 11 месяцаў. Больш за ўсё ад жыхароў Віцебска, Віцебскага, Аршанскага і Полацкага раёнаў. Пры садзейнічанні Камітэта праблемы вырашаны.

Да прыкладу, працяглы час не прымаліся меры па забеспячэнні жыхароў аграгарадка Бабінічы Віцебскага раёна якасным водазабеспячэннем. Пры разглядзе звароту ўстаноўлены недастатковы ціск на вонкавых сетках водазабеспячэння і прасадкі ціску ў гадзіны максімальнага разбору. Па даручэнні Камітэта вобласці філіял «Віцебскводаканал» аднавіў ціск у сетцы: выкананы работы па замене запорнага элемента інжынернай сістэмы і перакладцы ўчастка водаправоднай сеткі.

У адной з устаноў аховы здароўя ў Наваполацку з-за адсутнасці неабходнага расходнага матэрыялу з пачатку кастрычніка не праводзіліся аператыўныя ўмяшальніцтвы па выдаленні катаракты. Пры садзейнічанні Камітэта аперацыі адноўлены. Прыняты меры па пераразмеркаванні неабходных вырабаў медыцынскага прызначэння з іншай установы аховы здароўя вобласці. 

← Предыдущая

Игорь Сергеенко сегодня совершает рабочую поездку в Шарковщинский район

Назад к списку
Следующая →

На связи с миорчанами Максим Абрамчик

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]