12 Декабря 2025

Госконтроль: Соблюдение законодательства в сфере госрегистрации объектов недвижимости

gazeta
  • 1081

 Пад увагай – выкананне заканадаўства ў сферы дзяржрэгістрацыі аб’ектаў нерухомасці.

Згодна з законам «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй», устаноўлены абавязак звярнуцца за дзяржрэгістрацыяй у шасцімесячны тэрмін з моманту ўзнікнення падстаў для яе. Гэты тэрмін уведзены сёлета з 11 чэрвеня і з’яўляецца агульным. Аднак у асобных выпадках прымяняюцца спецыяльныя тэрміны.

Так, у адносінах да зноў пабудаваных і закансерваваных аб’ектаў нерухомасці за дзяржрэгістрацыяй трэба звяртацца, як і раней, у двухмесячны тэрмін з дня пацвярджэння акта прыёмкі ў эксплуатацыю аб’екта або падпісання акта аб кансервацыі ў адпаведнасці з указам ад 23.09.2011г. № 431 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні адносін у вобласці канфіскацыі, прадастаўлення і выкарыстання зямельных участкаў». У адносінах да завершаных будаўніцтвам, але не зарэгістраваных аб’ектаў інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры і іх добраўпарадкавання, прымаемых бязвыплатна ў дзяржаўную ўласнасць эксплуатуючымі арганізацыямі, згодна з дэкрэтам ад 23.11.2017 г. 

№ 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», за дзяржрэгістрацыяй неабходна звяртацца ў трохмесячны тэрмін з даты прыёмкі. 

За невыкананне спецыяльных тэрмінаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: максімальны штраф на фізічную асобу – дзесяць базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – 20, на юрыдычную асобу – 50. 

Па кожным факце парушэння арганізацыя па дзяржрэгістрацыі інфармуе ўпаўнаважаны дзяржаўны орган з мэтай прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Сёлета ў студзені – верасні па выніках разгляду такіх паведамленняў панеслі адказнасць тры асобы, у адносінах да 25, што ўчынілі правапарушэнне ўпершыню, прыменена прафілактычная мера ўздзеяння. 

← Предыдущая

Анатолий Сивко проведет личный прием граждан 20 июля

Назад к списку
Следующая →

На связи с населением Миорщины Анна Борейша

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]