Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Экономика: В Беларуси на 1 сентября открыто 156,3 тыс. депозитных счетов по программе "Семейный капитал"
Экономика: В чем опасность скрытой заработной платы
Общество: Суммы арендной платы выставлены в ЕРИП
Профилактика: С 12 сентября ГАИ проводит профилактическое мероприятие, направленное на предупреждение ДТП с участием несовершеннолетних
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Працягваецца кантроль за выкананнем даручэння Прэзідэнта аб недапушчэнні павышэння цэн.
З 15 па 17 кастрычніка выяўлена шэсць фактаў завышэння цэн у аб’ектах Віцебска і раёнаў.
Падчас разгляду аднаго са зваротаў, што паступаюць на «гарачыя лініі» ў органы кантролю і райвыканкамы, пацвердзіўся факт завышэння цэн у арганізацыі, якая аказвае цырульніцкія паслугі. Тут бралі дадатковую плату ў адзін рубль за папярэдні запіс. Між тым гэта не фарміруе кошт паслугі па стрыжцы і не ўяўляе сабой асобную паслугу. Па прапанове Камітэта дзяржкантролю, з 15 кастрычніка ў 18 цырульнях Віцебска забяспечылі змяншэнне цэн на ўказаныя паслугі за кошт выключэння платы за папярэдні запіс.
Таксама па прапанове Камітэта ў адной з аптэк Віцебска знялі з рэалізацыі лекавы сродак, які прапаноўвалі па завышаным кошце. Цану прывялі ў адпаведнасць з узроўнем на 5 кастрычніка.
***
18 кастрычніка выяўлена восем фактаў завышэння рознічных цэн у гандлёвых аб’ектах Браслаўскага і Віцебскага раёнаў, Віцебска, Оршы, Полацка і Наваполацка. Да прыкладу, у адным з магазінаў Браслаўскага раёна на проса і макаронныя вырабы пры ўстаноўленых заканадаўствам 30 % і 25 % прымяняліся гандлёвыя надбаўкі 46,6 % і 51,5 %. У выніку кошт на запатрабаваныя насельніцтвам прадукты харчавання быў завышаны ад 26 да 40 капеек.
***
19 кастрычніка на пасяджэнні абласной рабочай групы з удзелам кіруючых работнікаў пракуратуры вобласці, галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг, упраўлення ўнутраных спраў, галоўнага ўпраўлення МАРГ па Віцебскай вобласці, абласнога аб’яднання прафсаюзаў падвялі прамежкавыя вынікі кантролю за выкананнем даручэння Кіраўніка дзяржавы аб недапушчэнні павышэння цэн.
З 5 па 19 кастрычніка маніторынгавыя групы ахапілі звыш 5 тысяч аб’ектаў вобласці. Зафіксавана 50 парушэнняў заканадаўства аб цэнаўтварэнні ў гандлёвых аб’ектах Браслаўскага, Глыбоцкага, Гарадоцкага, Докшыцкага, Полацкага і Віцебскага раёнаў, Віцебска, Лепеля, Оршы і Наваполацка. Матэрыялы па выяўленых парушэннях перадаюць у органы фінансавых расследаванняў і пракуратуру для прававой ацэнкі. Па фактах завышэння цэн у вобласці, па стане на 19 кастрычніка, у адносінах да службовых асоб арганізацый гандлю Віцебска, Наваполацка, Оршы і Полацкага раёна ўзбуджана пяць крымінальных спраў.
На «гарачыя лініі» Камітэта і ў выканаўчыя органы ўлады з 5 па 19 кастрычніка паступіла больш за 80 зваротаў, з іх каля 50 – звесткі пра завышэнне цэн. Большасць з іх разгледжана, як правіла, з выездам на месца. Інфармацыя па трох пацвердзілася, прыняты меры па зніжэнні цэн. Асобныя звароты накіравалі для разгляду ў падатковыя і органы выканаўчай улады.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.