15 Октября 2025

Госконтроль: Благоустройство на деле

gazeta
  • 712

 Больш за 120 зваротаў паступіла на «гарачую лінію» па пытаннях добраўпарадкавання. 

Пасля ўмяшальніцтва Камітэта ў Талачыне праведзены рамонт дарожнага пакрыцця на дзвюх вуліцах, на трэцяй актывізаваны работы па перакладцы старога ўчастка водаправода. Адрамантаваны тратуар і пешаходная дарожка ў Оршы. У вёсцы Аршанскага раёна адноўлена вулічнае асвятленне. Праведзены ямкавы рамонт аўтадарогі, што злучае Аршанскі і Дубровенскі раёны.

Таксама праведзены работы па рамонце і прафіляванні дарог, ліквідацыі драўнінна-хмызняковай расліннасці і абкошванні абочын у Бешанковіцкім, Ушацкім, Шумілінскім, Глыбоцкім, Сенненскім, Гарадоцкім і іншых раёнах. 

Пытанні наконт рамонту аўтадарог з абуладкаваннем асфальтабетоннага пакрыцця ўлічваюцца пры фарміраванні плана мерапрыемстваў па рэалізацыі падпраграмы «Мясцовыя аўтамабільныя дарогі» дзяржаўнай праграмы «Дарогі Беларусі 2026 – 2030». 

← Предыдущая

Госконтроль: нарушения в организации питания

Назад к списку
Следующая →

В Верхнедвинске личный прием граждан проведет Линкевич Сергей

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]