29 Августа 2025

Госконтроль: Меры по защите прав отечественного производителя лифтового оборудования

gazeta
  • 1117

 Прыняты меры па абароне правоў айчыннага вытворцы ліфтавага абсталявання. 

У рамках закупак ліфтавага абсталявання адным з дзяржаўных заказчыкаў па аб’ектах будаўніцтва і рэканструкцыі г. Віцебска адхіляліся прапановы вытворцы з найбольш нізкім коштам. Арганізатар закупак штучна ствараў умовы для абмежавання ўдзелу непажаданага пастаўшчыка, які прапаноўваў нізкую цану. Напрыклад, ва ўмовах конкурсу агаворваў вельмі сціснутыя тэрміны пастаўкі, а калі і гэтая мера не спрацоўвала, адхіляў прапановы па нібы неадпаведных характарыстыках задання крытэрыях або не запрашаў да ўдзелу ў закупцы. У выніку гэта прыводзіла да неэфектыўнага расходавання сродкаў дзяржаўнай арганізацыі, у тым ліку крэдытных: ліфтавае абсталяванне закуплялася на 10-15 % даражэй за атрыманыя прапановы, пры гэтым своечасова не пастаўлялася. 

Праз умяшальніцтва Камітэта папярэджана не- эфектыўнае расходаванне бюджэтных сродкаў пры ажыццяўленні чарговай закупкі ліфтавага абсталявання для яго замены ў адной з устаноў Віцебска. Папярэджаны неабгрунтаваныя расходы на суму амаль восем тысяч рублёў.

Прыцягнуты да адказнасці восем службовых асоб дзяржаўнага прадпрыемства – арганізатара закупак. 

← Предыдущая

Госконтроль: Деятельность приостановлена

Назад к списку
Следующая →

ГРАФИК личного приема граждан и представителей юридических лиц в Миорском районном исполнительном комитете на сентябрь 2025 года

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]