16 Марта 2026

Госконтроль: Тепло в домах под вниманием

gazeta
  • 822

Прымаюцца меры па належнай арганізацыі работы сістэм цеплазабеспячэння ў жылфондзе ў ацяпляльны сезон. 
 
Шэраг праблемных пытанняў па рабоце ацяпляльных сістэм і своечасовасці мер рэагавання акрэслілі падчас гарачай лініі жыхары Віцебска, Наваполацка, Аршанскага, Верхнядзвінскага, Віцебскага, Глыбоцкага, Пастаўскага, Полацкага, Чашніцкага, Шумілінскага і Ушацкага раёнаў. Пасля ўмяшальніцтва Камітэта вобласці органы ўлады аператыўна прынялі меры па выпраўленні сітуацыі. Вырашаны пытанні нераўнамернага абагрэву жылых памяшканняў, устаноўкі электраацяплення, некарэктнай работы аўтаматычных тэрмарэгулятараў і іншыя. 

Напрыклад, па звароце жыхара г. Полацка адноўлена работа ацяпляльных прыбораў у пад’ездзе жылога дома, па звароце жыхара г. Віцебска выкананы работы па ўстаноўцы тэрмарэгулятараў для раўнамернага падагрэву батарэй. У жылым доме г. Наваполацка праведзена карэкціроўка праграмы тэрмарэгулятара цяпла. Акрамя таго, запланаваны работы правядзенні бягучага рамонту шэрагу аб’ектаў. 

← Предыдущая

Руководство района направило поздравление с Днем мелиоратора

Назад к списку
Следующая →

На Миорщине 26 марта пройдет профсоюзный правовой прием граждан

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]