30 Апреля 2025

Госконтроль: Тепло по завышенной цене

gazeta
  • 739

 Папярэджаны неабгрунтаваныя расходы на аплату цеплаэнергіі, а таксама вернуты незаконна атрыманыя сродкі бюджэтных і іншых дзяржарганізацый. 

Да прыкладу, прадпрыемствамі ЖКГ у Глыбоцкім, Полацкім, Сенненскім, Расонскім і Чашніцкім раёнах не праводзілася індэксацыя фіксаваных тарыфаў па цеплазабеспячэнні для юрыдычных асоб. У выніку кошт цяпла для атрымальнікаў неабгрунтавана завышаны, а прадпрыемствы ЖКГ незаконна атрымалі 285 тысяч рублёў, у тым ліку больш за 260 тысяч рублёў з бюджэту.

Праведзены пераразлік кошту паслуг па цеплазабеспячэнні. Залішне атрыманыя з бюджэту сродкі, а таксама працэнты за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі вернуты ў бюджэт. Залішне атрыманыя ад іншых прадпрыемстваў сродкі залічаны ў бягучых разліках. 

Своечасовае выкананне рэкамендацый Камітэта вобласці дазволіла прадпрыемствам пазбегнуць адміністрацыйных штрафаў за незаконнае атрыманне сродкаў бюджэту.

← Предыдущая

Госконтроль: Лес вместо кустарника

Назад к списку
Следующая →

ГРАФИК личного приема граждан и представителей юридических лиц в Миорском районном исполнительном комитете на май 2025 года

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]