Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Праца са зваротамі грамадзян увесь час знаходзіцца ў цэнтры ўвагі органаў Камітэта дзяржкантролю.
За мінулы перыяд бягучага года ў Камітэт вобласці паступіла 210 пісьмовых і электронных зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб, што на 24 (або 13 %) больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года.
Рост колькасці зваротаў, як і раней, абумоўлены павелічэннем іх па камунальна-бытавых пытаннях. Калі ў студзені-жніўні 2023 года ў Камітэт паступіла 96, то ў 2024 годзе – 136.
У асноўным грамадзян хвалююць пытанні
добраўпарадкавання двароў і вуліц, утрымання і рамонту жыллёвага фонду. Значная частка гэтых зваротаў бярэцца на кантроль.
Пры садзейнічанні Камітэта вобласці шэраг пытанняў удаецца аператыўна вырашыць мясцовым органам улады. Так, пасля звароту ў Камітэт жыхароў г. Талочына ліквідаваны зараснікі баршчэўніка Сасноўскага, а па звароце жыхара в. Бандарцы Міёрскага раёна ў дадзеным населеным пункце прыведзена ў належны стан дарога.
Пасля звароту на гарачую лінію ў Камітэт вобласці ў г. Браславе ў доме, у якім пражывае сям’я, якая выхоўвае дзіця-інваліда, ЖКГ выраблены і абсталяваны адкідны пандус на ўваходзе ў пад’езд.
З выездам на месца разгледжаны зварот аднаго з бацькоў дзяцей аб тым, што ў дашкольнай установе адукацыі ў Віцебску праводзяцца работы па замене даху ва ўмовах знаходжання выхаванцаў. Кіраўніцтву ўстановы прадпісана арганізаваць правядзенне работ пры адсутнасці выхаванцаў, вінаватыя службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Работа па забеспячэнні захавання законных правоў і інтарэсаў грамадзян, максімальна поўнаму вырашэнню іх надзённых праблем Камітэтам вобласці будзе прадоўжана.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.