15 Сентября 2025

"Горячая линия": кормозаготовка

gazeta
  • 687

 «Гарачая лінія» па пытаннях нарыхтоўкі травяных кармоў пройдзе ў аўторак, 16 верасня. Увага ў тым ліку на выкананне сельгасарганізацыямі адпаведных тэхналагічных рэгламентаў, належныя ўмовы працы для работнікаў, занятых на корманарыхтоўцы.

 Падчас кантрольных мерапрыемстваў у чэрвені – жніўні ў сельгасарганізацыях выяўлены недахопы як у падрыхтоўцы да корманарыхтоўкі, так і ў перыяд яе правядзення. У ліку праблемных пытанняў забяспечанасць расходнымі матэрыяламі (шпагат, поліэтыленавая і стрэйч-плёнка, кансерванты) пад поўную патрэбу, укамплектаванасць кадрамі, аператыўны рамонт тэхнікі.

Устанаўліваюцца факты перавышэння тэрмінаў і парушэння тэхналогіі закладкі травяных кармоў у сховішчы. Мае месца закладка ў бурты. Асобныя сельгасарганізацыі Віцебскага, Дубровенскага, Міёрскага, Расонскага, Сенненскага, Талачынскага, Чашніцкага, Шумілінскага раёнаў закладвалі кармы без унясення кансервантаў.

Звароты на «гарачую лінію» будуць прымаць з 10.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) па нумарах 8 (0212) 37 61 52, 37 61 43. Таксама да 16 верасня можна накіраваць паведамленне на электронны адрас kgkvitebsk@mail.belpak.by з пазнакай «Нарыхтоўка кармоў». n

← Предыдущая

Личный прием граждан проведет Анатолий Сивко

Назад к списку
Следующая →

Выездной прием граждан в Верхнедвинске проведет Иван Кубраков

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]