Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
Напярэдадні навагодніх і калядных святаў на пасяджэнні камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях пры райвыканкаме гаварылі пра духоўную асвету насельніцтва і пажарную бяспеку, а таксама планавалі работу на 2026 год.
На Міёршчыне 27 рэлігійных арганізацый. Запрашаў святароў да ўдзелу ў мерапрыемствах рознай скіраванасці старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба. Падкрэсліў, што прадстаўнікі розных канфесій маюць агульную мэту – духоўную асвету народа, і адзначыў важную ролю святыняў:
– Храмы – наш нацыянальны здабытак, і мы павінны ўсведам- ляць сваю адказнасць. Утрымліваць будынкі і абсталяванне ў спраўным стане – значыць забяспечваць бяспеку людзей і захоўваць матэрыяльныя каштоўнасці.
Нядаўні маніторынг храмаў паказаў недапрацоўкі ў плане пажарнай бяспекі. Іх агучыў і прывёў прыклады, калі агонь знішчаў святыні, начальнік РАНС Уладзімір Рачыцкі. У ліку асноўных прычын пажараў назваў парушэнне правіл эксплуатацыі электрычнага і пячнога абсталявання, а таксама неасцярожнае абыходжанне з адкрытым агнём. Галоўныя патрабаванні да культавых аб’ектаў – забяспечанасць першаснымі сродкамі пажаратушэння. У адносінах да малельнай залы на кожныя 50 м2 павінен быць парашковы вогнетушыцель з масай рэчыва не менш за 8 кг, да памяшкання алтару – на 25 м2. Да таго ж установа павінна быць абсталявана сістэмай пажарнай сігналізацыі, уключэння і кіравання эвакуацыяй людзей пры пажары, перадачы апавяшчэння пры пажары. Павінны быць абучаны па пажарна-тэхнічным мінімуме кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання, работнікі, адказныя за пажарную бяспеку і тыя, хто эксплуатуе цеплагенеруючыя апараты, праводзіць інструктажы. Рабіць гэта варта раз на тры гады.
Перад пачаткам масавага мерапрыемства кіраўнік павінен арганізаваць агляд памяшкання на прадмет захавання патрабаванняў пажарнай бяспекі. Дарэчы, павінен быць актуальным план эвакуацыі.
Дэталямі плана работы камісіі на 2026 год падзялілася начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка. У прыватнасці, да 1 лютага пройдзе маніторынг дзейнасці нядзельных школ і груп раёна. Яна акцэнтавала ўвагу на сумеснай рабоце з рэлігійнымі арганізацыямі па пытаннях сям’і, шлюбу і выхавання дзяцей, скіраванай на павышэнне прэстыжу сямейных каштоўнасцей, папярэджанне гвалту і прафілактыку шкодных звычак. Ахопліваць ёй неабходна ўсе слаі насельніцтва, асабліва дзяцей, што стаяць на ўліку ў камісіі па справах непаўналетніх, і іх бацькоў. Магчыма, гэта дапаможа камусьці стаць на шлях выпраўлення. Удзельнічаюць святары і ў патрыятычным выхаванні насельніцтва.
Быў падняты шэраг іншых пытанняў. Напрыклад, сёлета храм Свяціцеля Мікалая ва Узмёнах адзначыць свой 155-гадовы юбілей. У сувязі з падрыхтоўкай да свята цікавіліся бытавымі клопатамі.
У завяршэнне сустрэчы старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба падзякаваў святарам за работу. Заўважыў, што духоўнасць – аснова любога грамадства і яго стабільнасці. Духоўныя арыенціры дапамагаюць чалавеку ісці па жыцці.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.