Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
«У 2012 годзе налічвалася 2,2 мільярда карыстальнікаў Інтэрнэта, да цяперашняга часу іх колькасць вырасла да 5 мільярдаў. Гэта 63 % насельніцтва», – звярнула ўвагу намеснік старшыні райвыканкама Алена Шалонька на сустрэчы з калектывамі філіяла ААТ «Белааграпрамбанк» і Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Віртуальная прастора зацягвае, інфармацыі там шмат. І ўсё цяжэй адрозніваць рэчаіснасць ад выдумкі. Нават аўтарытэтным экспертам-аналітыкам цяпер няпроста аперыраваць сучаснымі аб’ёмамі дадзеных, арыентавацца ў глабальных тэндэнцыях, не гаворачы ўжо пра выверанае прагназаванне будучых сацыяльна-эканамічных працэсаў. А тым больш ёсць у Інтэрнэце і сілы, накіраваныя на дэзынфармацыю, хакерскія групіроўкі. Іх мэта – зменшыць уплыў на чалавека класічных сацыяльных інстытутаў: дзяржавы, сям’і, арміі, царквы і дэстабілізаваць грамадства. Праз інфармацыйную прастору фактычна адбываецца ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы дзяржавы.
На такія важныя аспекты звярнула ўвагу Алена Усцінаўна, разважаючы на галоўную тэму Дня інфармавання «Асноўныя накірункі дзяржаўнай палітыкі ў вобласці інфармацыйнай бяспекі». Яна нагадала, што змагацца з віртуальным злом заклікана Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі, зацверджаная пастановай Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Сур’ёзным крокам да абароны беларускай інфармацыйнай прасторы стаў шэраг навацый, прадугледжаных у Законе ад 24 мая 2021 года № 110-3 «Аб змяненні законаў па пытаннях сродкаў масавай інфармацыі», якія накіраваны на рэгуляванне праваадносін у інтэрнэт-прасторы. Дзякуючы гэтаму можна аператыўна рэагаваць на разнастайныя ўкіды.
Усяго з 1 студзеня 2015 года па 1 лістапада 2022-га ў Беларусі прыняты рашэнні аб абмежаванні доступу да 8 025 інтэрнэт-рэсурсаў і іх складнікаў, у тым ліку за мінулы перыяд 2022-га – да 3 002. У 2021-м годзе адзначаўся рэзкі рост колькасці экстрэмісцкіх матэрыялаў: у рэспубліканскі спіс Мінінфарм уключыла 684 на падставе 420 рашэнняў судоў.
Згодна з пастановай Саўміна «Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму», рэгламентавана работа па прызнанні экстрэмісцкімі фарміраваннямі і прыцягненнем да крымінальнай адказнасці стваральнікаў і актыўных удзельнікаў шэрагу Telegram-каналаў і чатаў. Па дадзеных МУС, такімі прызнаны звыш 300. Пры гэтым цалкам спынена дзейнасць звыш 160-і.
Разам з тым беларусы маюць высокі ўзровень доступу да масавай інфармацыі. Колькасць нацыянальных СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў няўхільна расце, фарміруецца пры ўдзеле дзяржавы і ў недзяржаўным сектары. Так, на 1 лістапада 2022 года ў Міністэрстве інфармацыі было зарэгістравана 1 189 друкаваных СМІ (413 дзяржаўных, 776 – недзяржаўных), 195 тэлерадыёвяшчальных (116 і 79), 7 інфармацыйных агенцтваў (2 і 5), 39 сеткавых выданняў (31 і 8).
Закранула Алена Шалонька і тэму злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Нагадала простыя меры перасцярогі, пры выкананні якіх мы б ніколі не траплялі на вуду махляроў. Схемы падману розныя. Нядаўна ў Міёрскім раёне жанчына ў выніку тэлефоннай размовы з кіберзлачынцам узяла 6-тысячны крэдыт. Грошай так і не ўбачыла, але іх давядзецца вяртаць з працэнтамі. На прымхі махляроў трапляюцца не толькі людзі старэйшага пакалення, але і маладыя.
Абмеркавалі падчас сустрэчы пытанні прафілактыкі грыпу, вострых рэспіраторных інфекцый, COVID-19. Нагадалі слухачам па пажарную бяспеку, як карыстацца вогнетушыцелем. Паўтарылі правілы паводзін на замерзлых вадаёмах.
У ходзе сустрэчы прысутныя атрымалі магчымасць напрамую задаць свае пытанні, якія мелі дачыненне да развіцця раёна, захавання здароўя і бяспечнай жыццядзейнасці.
Наталія СТАНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.