Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет
Общество: Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси
Актуально: В Китае разработали летающий спасательный круг с автономной системой навигации
Происшествия: При проведении спецмероприятий витебские таможенники установили два факта незаконного ввоза товаров из России
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
Закон №53-3 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь" прыняты сёлета 18 ліпеня і ўступіў у сілу 6 верасня. Унесеныя змяненні ўстанаўліваюць прававое рэгуляванне вытворчасці па матэрыялах і крымінальнай справе ў выпадку смерці падазронай ці абвінавачваемай асобы; удакладняюць парадак праверкі па заявах і паведамленнях пра злачынствы, парадак накладання арышту на маёмасць і прымянення спецыяльнай канфіскацыі.
НЕ ДАПУСКАЕЦЦА адмова ва ўзбуджэнні ці спыненне крымінальнай справы ў адносінах да памерлага, калі яго родныя або законныя прадстаўнікі падалі заяву аб нязгодзе з адмовай ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ці спыненні вытворчасці па ёй і прыцягненні да ўдзелу ў вытворчасці па матэрыялах і крымінальнай справе ў якасці прадстаўніка памерлага.
Замацаваны прававы статус указаных удзельнікаў працэсу як прадстаўнікоў памерлай падазронай ці абвінавачваемай асобы. Крымінальна-працэсуальны кодэкс (КПК) дапоўнены артыкулам 492 "Вытворчасць па матэрыялах і крымінальнай справе ў выпадку смерці падазронай, абвінавачваемай, асобы, якая належыць прыцягненню ў якасці падазронай, абвінавачваемай".
КПК дапоўнены артыкуламі 1731-1733. Прадугледжана магчымасць злучаць у адной вытворчасці некалькі заяў і паведамленняў пра злачынствы і матэрыялаў праверкі па іх. А таксама вылучаць у асобную вытворчасць заяву ці паведамленне і матэрыял праверкі. Замацаваны парадак спынення ці аднаўлення праверкі па заяве ці паведамленні пра злачынства.
АРТЫКУЛ 1781 КПК устанаўлівае права асобы, у адносінах да якой прынята рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ці спыненні праверкі па заяве ці паведамленні пра злачынства, звярнуцца ў орган крымінальнага праследавання для азнаямлення з матэрыяламі праверкі ў межах тэрміну даўнасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці.
НОВАЯ рэдакцыя артыкула 132 КПК рэгламентуе парадак накладання арышту на маёмасць. Орган дазнання ці следчы па санкцыі пракурора або яго намесніка, суд могуць накласці арышт на маёмасць, што знаходзіцца ва ўласнасці іншых асоб, каб праверыць яе фактычную прыналежнасць, крыніцы паходжання і законнасць адчужэння. Пры гэтым павінны быць дастатковыя падставы, што маёмасць адчужана з мэтай утаіць крыніцу яе паходжання або для фінансавання тэрарызму, экстрэмізму, арганізаванай групы, незаконнага ўзброенага фарміравання, распаўсюджання зброі масавага паражэння. Калі не пацвярджаецца фактычная прыналежнасць маёмасці абвінавачваемай асобе ці адчужэнне ў вышэйназваных мэтах, рашэнне аб накладанні арышту адмяняецца.
Фота для ілюстрацыі.
Уладзімір ЛАПЫР, намеснік начальніка
Міёрскага РАУС па ідэалагічнай рабоце
і кадравым забеспячэнні.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.