28 Августа 2023

Больш актыўнасцi актыву

gazeta
  • 419

 Узаемадзеянне органаў улады, арганізацый і ўстаноў Міёршчыны з грамадскімі аб’яднаннямі, прафесійнымі саюзамі і палітычнымі партыямі прааналізавалі на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. Яно накіравана на вырашэнне актуальных праблем насельніцтва, растлумачэнне палітыкі беларускай дзяржавы, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, аказанне дапамогі ўразлівым катэгорыям грама- дзян, прапаганду духоўных і маральных каштоўнасцей народа, удзел у грамадска-палітычных мерапрыемствах.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка заўважыла, што сярод 15 раённых і 141 пярвічнай арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў, а таксама пяці арганізацыйных структур палітычных партый самая масавая – раённае аб’яднанне прафсаюзаў, у радах якога 6 264 чалавекі. Найбольшая пярвічка ў ТАА «Металапракатная кампанія», дзе колькасць членаў складае звыш 700 чалавек.

У полі зроку прафсаюзаў пастаянна знаходзяцца пытанні аховы працы. Дзейнічаюць па многіх накірунках, сярод іх арганізацыя і падтрымка спартыўна-масавай работы, аздараўленне, наладжванне адпачынку праз прафсаюзныя здраўніцы. Актыўныя раённая бальніца, Дзісненскі лясгас і мясакамбінат. Наладжана работа ў прафсаюзе дзяржустаноў, культуры, інфармацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Дзеля павышэння статуса, прэстыжу рабочых прафесій, прапаганды перадавога вопыту і працоўных дасягненняў арганізавана ўшанаванне перадавікоў важных сельскагаспадарчых кампаній, а таксама вытворчасці, чые партрэты занесены на раённую Дошку гонару.

У рамках акцыі «Прафсаюзы – дзецям» сем’і атрымліваюць матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года і на аздараўленне, падарункі да Новага года.

Асаблівая роля ў грамадзянскім станаўленні, ідэалагічным і патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі належыць раённым арганізацыям БРПА і БРСМ. У мінулым навучальным годзе дзейнічалі дзесяць дружын, якія аб’ядноўвалі 1 133 вучні. Формы работы з імі – адкрытыя дыялогі, фотавыставы, конкурсы, зборы атрадаў, мерапрыемствы, прымеркаваныя да дзяржаўных святаў. У грамадска-карысную дзейнасць дзяцей уключаюць ужо з акцябрацкага ўзросту. Развіты цімураўскі рух.

БРСМ ахоплівае розныя накірункі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі: занятасць, адукацыя, навука, патрыятычнае выхаванне, здаровы лад жыцця, турызм. Традыцыйнымі сталі грамадзянска-патрыятычныя акцыі з удзелам моладзі. Члены БРПА і БРСМ дапамагаюць добраўпарадкаваць помнікі, месцы пахаванняў, а таксама прыбіраць магілы загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны і воінаў-інтэрнацыяналістаў. На іх рахунку нямала іншых добрых спраў, у тым ліку працоўныя дасягненні, пасадка дрэў, валанцёрства.

Важную ролю ў духоўна-маральным выхаванні моладзі выконвае ветэранская арганізацыя, якая ўключае 40 пярвічак. Ветэраны працы дзеляцца вопытам з юным пакаленнем, весела і з карысцю праводзяць вольны час.

На развіццё сацыяльнай актыўнасці, ініцыятывы грама- дзян, кансалідацыю грамадства, удзел у рэалізацыі сацыяльных праектаў і дзяржаўных праграм, падтрымку моладзі скіравана дзейнасць раённай арганізацыі «Белая Русь». Яе візітнай карткай стала акцыя «Белая Русь – з любоўю да дзяцей», мэта якой – падтрымка інстытута сям’і ў вырашэнні задач дэмаграфічнай бяспекі.

Увасабленне ў жыццё ідэй міласэрнасці і гуманізму мае на ўвазе раённая арганізацыя ГА «Беларускі фонд міру». Яркі прыклад яе дзейнасці – згуртаванне насельніцтва, арганізацый і прадпрыемстваў на збор сродкаў для стварэння дэкаратыўнай скульптуры «Дзеці міру – дзецям вайны» і памятнага знака ў гонар воінаў-вызваліцеляў Міёр.

Аказанне сацыяльнай дапамогі адзінокім, малазабяспечаным, адзінока пражываючым пажылым людзям і інвалідам, асветніцкая работа па прафілактыцы гандлю людзьмі, прапаганда здаровага ладу жыцця – асноўныя накірункі дзейнасці раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа.

Раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын праводзіць работу па захаванні сямейных каштоўнасцей.

Прадстаўнікі ўсіх грамадскіх арганізацый прымаюць удзел у выбарчых кампаніях. Напрыклад, падчас правядзення рэспубліканскага рэферэндуму ў складзе камісій іх было 133, столькі ж акрэдытаваны назіральнікамі.

Тым не менш неабходна актывізавацца. На пасяджэнні дадзена даручэнне Дзісненскаму гарадскому і сельскім выканаўчым камітэтам, кіраўніцтву арганізацый раёна больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял грамадскіх аб’яднанняў у інфармацыйна-растлумачальнай, прафілактычнай рабоце з насельніцтвам, вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння, у правядзенні грамадска-палітычных мерапрыемстваў.

Алена ВАРОНІНА.
Фота з архіва рэдакцыі.

← Предыдущая

Игорь Сергеенко сегодня совершает рабочую поездку в Шарковщинский район

Назад к списку
Следующая →

Дзяржкантроль: Зняць грошы – праблема

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]