Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Социальный вектор: Торговля с душой: как работает магазин «Пачастунак» в Черессах
АПК: Человек дела: как миорчанин Сергей Михайлов готовит почву к будущему урожаю
З 2 па 5 сакавіка інфармацыйныя групы райвыканкама сустракаліся ў гаспадарках з калектывамі жывёлаводаў. Карэспандэнт раённай газеты разам з галоўным урачом РЦГЭ Галінай Федуковіч і начальнікам аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Андрэем Густавым пабывалі на малочнатаварных фермах райаграсэрвісу, каб абмеркаваць надзённыя пытанні, выслухаць праблемы.
На ферме работа кіпіць з раніцы і да глыбокага вечара. Так у звычайнай сялянскай мітусні бягуць дні і гады жывёлаводаў. Усё, што трапляе на стол гараджан, праходзіць праз іх натруджаныя рукі. З такой работай не кожны справіцца. Аднак праблем на фермах хапае. І фінансавыя, і кадравыя, і іншыя. Але людзі працуюць.
На МТФ «Масаніха» тры аператары машыннага даення на 202 каровы і дзве даглядчыцы на 150 цялят. У «Пячонках» пяць даярак на 208 рагуль. Дзве даяркі спраўляюцца са 148-мі на Матулеўскай ферме. Сюды на працу спяшаюцца на тры гадзіны раніцы, бо па-ранейшаму дояць у бачкі і віламі раздаюць корм. Гэтыя людзі і ёсць касцяк – тыя, хто здолеў пратрымацца і да такой цяжкай работы даўно прывык. Ці выйшаў на пенсію, але ўсё роўна доіць, бо больш няма каму. Новыя сюды не прыходзяць.
Такімі развагамі пачыналіся сустрэчы з жывёлаводамі практычна на кожнай ферме. Прафесія аператара машыннага даення не такая прэстыжная, як многія іншыя, але важная і неабходная. Кадры тут патрэбны. Магчыма, знайшліся б рабочыя рукі, каб палепшыліся ўмовы працы, годна ацэньвалася і рэгулярна разлічваліся за яе. Вядома, патрэбна вытворчая дысцыпліна. Ад таго, як выконваюцца нормы кармлення, тэхналогія селекцыі, падтрымліваецца здароўе статка – залежаць паказчыкі і заробак. А там, дзе ніхто ні за што не адказвае, няма парадку, не бывае і вынікаў.
Таму перш за ўсё інфармацыйная група нагадала пра Дырэктыву № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». У ёй гаворыцца пра неабходнасць засцерагацца на вытворчасці ад траўматызму, не парушаць агульнапрынятыя працоўныя правілы і правапарадак. Бывае інакш.
Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама вядзецца ўлік і аналіз выпадкаў, калі прыцягвалі да адказнасці, у тым ліку звальнялі за парушэнне норм і правіл па ахове працы. Летась у арганізацыях раёна за распіццё спіртных напояў у рабочы час скасаваны працоўныя дагаворы з сямі работнікамі. Усяго да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі 61 чалавека (усіх за прагулы), з якіх 14 – звольнілі. Сёлета ў поле зроку трапілі два прагульшчыкі, адзін з іх застаўся без работы.
Нецвярозы стан – прамы шлях да няшчасцяў на вытворчасці. На жаль, яны не рэдкасць. У мінулым годзе здарылася тры, якія прывялі да цяжкіх траўм. Сёлета на камбікормавым заводзе амаль з шасціметровай вышыні з платформы мачтавага грузавога будаўнічага пад’ёмніка зваліўся слесар-рамонтнік. Як высветлілася, быў нецвярозы.
Нагадалі жывёлаводам пра пажарную бяспеку, якую трэба выконваць на рабоце і ў быце. Нельга курыць у памяшканнях, пакідаць у разетках зараднае для мабільнага тэлефона. Нядаўна ў Слабадзе ў жылым доме па гэтай прычыне здарыўся пажар. Ледзьве не загінула дзіця. Гэты выпадак – чарговы напамін заставацца пільнымі.
Надзвычай важна для кожнага чалавека быць здаровым. Эпідэмія каронавіруса ў раёне, са слоў галоўнага санітарнага ўрача, ідзе на спад. У дзень рэгіструюцца да сямі хворых, што ўжо няшмат, але ковід мае ўласцівасць прагрэсіраваць. Таму меры перасцярогі ніхто не адмяняў. Па-ранейшаму дзейнічае масачны рэжым, тым часам паступова вяртаемся да масавых мерапрыемстваў. У раёне пачалася вакцынацыя супраць каронавіруса, атрымалі прышчэпку 150 чалавек. Рэкамендуюць яе ўсім, хто яшчэ не хварэў на ковід і не мае супрацьпаказанняў. У нашым краі плануецца прышчапіць 60 % насельніцтва.
Сяльчан заклікалі жыць у суладдзі з законам і ведаць, што публічая дэманстрацыя незарэгістраванай сімволікі трактуецца як незаконны пікет і караецца вялікім штрафам. Згодна з новым адміністрацыйным кодэксам, адным з відаў пакарання могуць стаць грамадскія работы. Сяльчане пажартавалі, што ім не да палітычных пратэстаў. А іх удзельнікаў чакаюць у сваёй кагорце з віламі, работы на ферме на ўсіх хопіць.
Наталія СТАНКЕВІЧ
Фотаматэрыял аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.