29 Апреля 2011

Дні цвярозасці

gazeta
  • 467
У адпаведнасці з п. 26 рашэння каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у вобласці ад 04.02.2011 г. №1 у раёне штомесячна будуць праводзіцца акцыі здароўя — “Дні цвярозасці”. Дзейнічае забарона на рэалізацыю ў гэтыя дні алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў аб’ектах рознічнага гандлю.

У красавіку праходзіла акцыя “Дом без насілля”. 15 мая праводзіцца Міжнародны дзень сям’і, 26 чэрвеня — Дзень моладзі, 7 ліпеня — рэспубліканскі Дзень здароўя “Прафілактыка алкагалізму”. З 22 да 31 жніўня запланавана абласная акцыя “Беражы здароўе з маладосці”. 10 верасня адзначаецца Сусветны дзень прадухілення самазабойстваў, 10 кастрычніка — Сусветны дзень псіхічнага здароўя, 17 лістапада — рэспубліканскі Дзень здароўя “Прафілактыка анкалагічных захворванняў”. У снежні будзе вызначана дата, калі пройдзе чарговы рэспубліканскі Дзень здароўя “Прафілактыка траўматызму”.
Запрашаем прыняць удзел у арганізацыі і правядзенні гэтых мерапрыемстваў кіраўнікоў, спецыялістаў, адказных асоб прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, працоўныя калектывы.
Р. МАЛІНОЎСКІ,
галоўны санурач.
← Предыдущая

Прямую линию проведет Олег Бунто

Назад к списку
Следующая →

Вынікі будаўніцтва

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]