Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Туризм: «Озеравки – Ельня»: молодые специалисты Миорской ЦРБ познакомились с уникальной природой Беларуси
Молодежь: Команда Миорского района отправилась выступать в финале конкурса «SuperПРОФИ‑2026»
АПК: Миорчанин Евгений Петров второй год подряд меняет гаечный ключ на штурвал комбайна
Пульс Миорщины: Миорский ТЦСОН принял гостей из Докшицкого района
АПК: Стратегия продовольственной безопасности: как работает Миорский участок Полоцкого КХП
У студзені – ліпені сёлета ў арганізацыях рэспублікі ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці пацярпеў 1 061 работнік, з іх 68 загінулі. Летась лічбы былі 1 203 і 82 адпаведна. Агульны ўзровень вытворчага траўматызму знізіўся і па абласцях, і па г. Мінску. У той жа час рост загінулых адзначаны на Міншчыне і Магілёўшчыне.
Па Віцебскай вобласці за першае паўгоддзе цяжкія траўмы атрымалі 32 работнікі, загінулі 12 (летась – 47 і 12 адпаведна). У зоне абслугоўвання Полацкага міжраённага аддзела памёр на вытворчасці чалавек, цяжка траўмаваны дзевяць (2 і 10). Па выніках спецыяльнага расследавання няшчаснага выпадку са смяротным вынікам у Верхнядзвінскім раёне выяўлена, што прычынай трагедыі стала парушэнне патрабаванняў лакальных нарматыўных прававых актаў па ахове працы пацярпелым. У яго дзеяннях вызначана грубая неасцярожнасць.
Сёлета здарыліся два няшчасныя выпадкі з цяжкім вынікам пры рабоце з аднавоснымі прычэпамі. Іх пераробілі самастойна, яны не праходзілі тэхагляд і не зарэгістраваны ў органах дзяржаўнага нагляду. Правілы дарожнага руху забараняюць удзел такіх транспартных сродкаў у дарожным руху, а Міжгаліновыя правілы па ахове працы – эксплуатацыю без дакументаў. Нароўні з работнікам, які дапусціў гэтыя парушэнні, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуць і службовых асоб, якія дазволілі выхад тэхнікі на лінію.
У трох няшчасных выпадках з цяжкім вынікам вінаватыя кіраўнікі і спецыялісты, якія не выконвалі абавязкі па ахове працы. Гэта выказвалася ў неналежнай арганізацыі рабочых месцаў і допуску да работы без правядзення інструктажу і праверкі ведаў па ахове працы, адсутнасці распрацаваных бяспечных спосабаў выканання работ. Вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
З 1 сакавіка 2021 года набыў моц Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 6.01.2021. Уведзена адказнасць за парушэнне службовай ці іншай упаўнаважанай асобай працадаўцы ці індывідуальнага прадпрымальніка патрабаванняў па ахове працы, якое прывяло да траўмавання работніка, у выглядзе штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь (ч. 2 арт. 10.3 КоАП), а таксама адказнасць іншых работнікаў за парушэнні ўказаных патрабаванняў – да пяці базавых.
Міхаіл ЛАРЫЁНАЎ, намеснік начальніка Полацкага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржінспекцыі працы.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.