18 Ноября 2020

В Миорском РДК вручили почетные грамоты работникам сельского хозяйства

gazeta
  • 894

 13 лістапада, напярэдадні прафесійнага свята работнікаў аграпрамысловага комплексу, раённая ўрачыстасць сабрала ў РДК  дэлегацыі з усіх сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, што абслугоўваюць сферу на Міёршчыне. Глядзельную залу запоўнілі найлепшыя працаўнікі, сельская эліта раёна, людзі, якія забяспечылі сёлета рост вытворчасці (а ён значны!) на нашых палях і фермах.

 

Падзеі на сцэне пачаліся з маляўнічага танцавальнага нумара «Гаворачых мадэляў». Затым пад фанфары адбылася цырымонія ўручэння каравая Міёршчыны-2020 найлепшым кіраўнікам раёна – Францу Вершалоўскаму з СУП «Цітова», Івану Юрашаку з ААТ «Туркова», Алегу Януковічу з СУП «Чэрасы» і Васілю Міхалківу з ВУПКУ «Міёрскі».

 

Неўзабаве ім давядзецца яшчэ не раз прайсці гэтым шляхам: напачатку за ўзнагародамі раённага выканаўчага камітэта, якімі адзначаны калектывы іх гаспадарак, затым – за асабістымі. Урачыстыя моманты праводзіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў, з прывітальным словам ён звярнуўся да аўдыторыі:

 
 – Ушаноўваць працаўнікоў нівы – адна з самых старажытных традыцый. І вы сёлета адолелі нямала складанасцей, аднак справіліся з асноўнай задачай – забяспечылі людзей прадуктамі харчавання. Многае зрабілі, каб спадзявацца на дасягненні ў 2021-ым.

 
Ігар Валер’евіч уручыў міністэрскія ўзнагароды найлепшаму камбайнеру раёна Анатолю Сачыўку з «Цітова», туркоўскаму трактарысту Мікалаю Лагуну, павяцкаму сушыльшчыку Аляксею Урублеўскаму, Ганаровыя граматы райвыканкама – групе найлепшых спецыялістаў.
У дакладзе падвёў вынікі працы на палях і фермах за дзесяць месяцаў гэтага года начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Шокель. Падзякаваў механізатарам і жывёлаводам, рабочым перапрацоўчых прадпрыемстваў за шчырую працу, а спецыялістам абслугоўваючых арганізацый і ўстаноў – за падтрымку працаўнікоў АПК.

 
Затым адна за другой узнімаліся на сцэну дэлегацыі з сельгаспрадпрыемстваў з самымі заслужанымі работнікамі, што забяспечылі дасягненні гэтага года на збожжавай ніве, кармавым полі, на пашах і ў жывёлагадоўчых памяшканнях, у перапрацоўчых цэхах. Аляксандр Казіміравіч асабіста падзякаваў кожнаму, уручыў узнагароды ад райсельгасхарчу.

 
  Намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба адзначыў найлепшых маладых работнікаў. Адпаведныя дыпломы ўручаны трактарысту Аляксандру Сарулю з ААТ «Папшулі», камбайнеру з філіяла «Павяцце» Аляксею Маразу і яго памочніку Ільі Кашко, будучым камбайнерам-тысячнікам Аляксандру Васільеву з ААТ «Любінова» і Сяргею Матэленку з ААТ «Дрыгучы», выдатнаму вадзіцелю – перавёз 1 968 тон зерня – Андрэю Маляўку з ААТ «Узмёнскі край».

 
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Барок падзякавала за грамадскую работу свайму актыву, старшыні прафкама СУП «Чэрасы» Аксане Матэленак уручыла Ганаровую грамату райкама прафсаюза. За поспехі ў спаборніцтве прафсаюзных узнагарод, раённай і абласной, удастоены трактарыст КУП «Язна» Віталь Філіповіч і шафёр МАЗа Андрэй Маляўка з «Узмёнскага краю».

 

Работнікі культуры і самадзейныя артысты прыпаднеслі найлепшым работнікам Міёршчыны свае падарункі. Для іх спявалі Сняжана Аксёнава, Ягор Абалевіч, Дзіяна Маляўка, Святлана Бакевіч, танцаваў харэаграфічны калектыў школы мастацтваў.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Госконтроль: Деятельность приостановлена

Назад к списку
Следующая →

Гроза над «Веснянкой» в Миорах

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]