01 Сентября 2021

В Миорском районе под госнадзором находятся 65 потребителей тепловой энергии и 40 теплоисточников

gazeta
  • 940

 Да ацяпляльнага сезона спажыўцы цеплавой энергіі раёна праводзяць вялікую работу: выконваюць планавыя рамонты асноўнага і дапаможнага цепламеханічнага абсталявання, цеплавой ізаляцыі сетак, прамываюць і выпрабоўваюць сістэмы цепласпажывання, правяраюць тэхнічны стан кантрольна-вымяральных прыбораў і сістэм аўтаматыкі. Пад дзяржаўным энергетычным наглядам у райцэнтры і Міёрскім раёне знаходзяцца 65 спажыўцоў цеплавой энергіі і 40 цеплакрыніц.

 

На 27 жніўня зарэгістраваны пашпарты гатоўнасці 40 спажыўцоў (61 %) і 27 цеплакрыніц (67 %). Загадзя справіліся Міёрская ЦРБ, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, установы адукацыі. У той жа час тэмпы падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду шэрагу ўстаноў выклікаюць занепакоенасць. Крайні тэрмін рэгістрацыі пашпарта гатоўнасці УП ЖКГ – 31 жніўня. Але яшчэ не завершаны рамонт цеплавой ізаляцыі трубаправодаў у падвальных памяшканнях жылых дамоў і вонкавых цепласетак, не ўкамплектаваны кантрольна-вымяральнымі прыборамі цеплавыя пункты.

 
Ва ўстаноўленыя тэрміны не зарэгістравалі пашпарты гатоўнасці Міёрскі хлебазавод, кінавідэасетка, Міёрскі ўчастак Верхнядзвінскага філіяла аблспажыўтаварыства і іншыя арганізацыі. Аднак нагадваем, што пры парушэнні эксплуатацыі цеплаўстановак прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу.

 

Яўген ІШУЦІН, інспектар цеплагрупы энергагазінспекцыі Глыбоцкага МрА філіяла Дзяржэнерганагляду па Віцебскай вобласці.

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Евгений Николаенок выслушает миорчан

Назад к списку
Следующая →

На заседании Миорского райисполкома обсуждалась реализация программы «Здоровье народа и демографическая безопасность Республики Беларусь»

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]