Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Общество: В Беларуси за январь - май 2026 года ликвидировано 14 интернет-наркошопов
Социальный вектор: Физические лица вправе сдавать жилые помещения посуточно двумя способами
Профилактика: С 1 июня по 15 сентября на Миорщине проходит специальная программа "Мак"
Урачыстае адкрыццё абноўленай выратавальнай станцыі адбылося ў Міёрах 28 мая. Падзея сабрала на гарадской набярэжнай прадстаўнікоў улады, выратавальнікаў, жыхароў райцэнтра.
Міёрская выратавальная станцыя як структурнае падраздзяленне АСВОД з’явілася ў 2005 годзе. У калектыве працавалі матарыст і два вадалазы. Цяпер выратавальная група складаецца з 13 чалавек. Тэрыторыя адказнасці – 96 вадаёмаў у Міёрскім і Верхнядзвінскім раёнах.
Выратавальнікі берагуць самае каштоўнае, што ёсць у чалавека, – жыццё.
Штогод на вадаёмах краіны ратуюць больш за 500 чалавек і папярэджваюць гібель звыш 17 тысяч. Супрацоўнікі міёрскай выратавальнай станцыі за апошнія дзесяць гадоў падарылі другі дзень нараджэння 57 людзям. Такія лічбы прывёў старшыня рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах» Анвар Ігамбердыеў.Павіншаваў з наваселлем калектыў станцыі і ўручыў у падарунак сучасную сістэму назірання.
Добрыя словы ў адрас выратавальнікаў, будаўнікоў і ўсіх, чыімі намаганнямі ўзведзены сучасны будынак станцыі, прагучалі ад старшыні Міёрскага райвыканкама Ігара Кузняцова, старшыні Віцебскай абласной арганізацыі АСВОД Аляксандра Мясаедава. Яны таксама завіталі на наваселле з падарункамі. Звярнуўся да прысутных з малітвай святар Сергій Кавальскі.
Як заўважалі ўдзельнікі ўрачыстасці, новы будынак станцыі стаў яшчэ адным упрыгожваннем горада, а выратавальнікі атрымалі магчымасць несці службу ў камфортных умовах. З унутраным інтэр’ерам іх абноўленага месца працы госці азнаёміліся пасля таго, як была перарэзана чырвоная стужка.
Ганаровай граматай рэспубліканскага Савета АСВОД за актыўны ўдзел і вялікі ўклад у рашэнне дзяржаўна значымых задач па ахове жыцця на водах узнагароджаны старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў.
Ганаровай граматай Віцебскай абласной арганізацыі АСВОД за шматгадовую працу ў вадалазна-выратавальнай службе па ахове людзей на водах, высокае прафесійнае майстэрства і асабісты ўклад у развіццё арганізацыі АСВОД – начальнік Міёрскай выратавальнай станцыі Алег Рубанік. Ганаровай граматай Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў за добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна – галоўны інжынер ТАА «Капіталдрэўпрадукт» Андрэй Далецкі.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у будаўніцтва выратавальнай станцыі адзначаны начальнік Наваполацкага філіяла абласнога ДУПП «Інстытут «Віцебскграмадзянпраект» Віталь Панасюк.
Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за вялікі асабісты ўклад у будаўніцтва выратавальнай станцыі і развіццё будаўнічай галіны раёна ўзнагароджаны дырэктар ТАА «Капіталдрэўпрадукт» Аляксандр Лапуцэвіч; за шматгадовую добрасумленню працу, асабісты ўклад у будаўніцтва выратавальнай станцыі – падсобны рабочы ТАА «Капіталдрэўпрадукт» Андрэй Гуцалюк.
Удзячнасць старшыні райвыканкама за добрасумленную працу, прафесіяналізм у рабоце і асабісты ўклад у будаўніцтва выратавальнай станцыі аб’яўлена дырэктару ДКУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Браслаўскага раёна» Аляксандру Дзеруку.
Пісьмо ўдзячнасці райвыканкама і райсавета дэпутатаў уручана старшыні Віцебскай абласной арганізацыі АСВОД Аляксандру Мясаедаву.
Кацярына РЫНКЕВІЧ
Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.