15 Августа 2026

Госконтроль: Сообщения поступили-меры приняли

gazeta
  • 3267

 

Задаволены звароты наконт неналежнай якасці пітной вады, што паступілі на «гарачую лінію» Камітэта вобласці. Пытанні, якія не ўдалося вырашыць аператыўна, застаюцца на кантролі да поўнага выканання.

Ва Ушацкім раёне на станцыі абезжалезвання ў вёсцы Казімірава і на міні-станцыі водападрыхтоўкі ў вёсцы Кублічы праведзены работы па замене блока кіравання насосам, чыстцы аэрацыйнай калоны, рэгуліроўцы сістэмы аэрацыі і іншыя.

Таксама УП «Віцебскаблводаканал» выкананы работы па прамыўцы водаправодных сетак у Віцебску, Віцебскім, Аршанскім і Браслаўскім раёнах.

У Верхнядзвінску праведзена прафілактычная прамыўка водаправодных сетак, а таксама зроблены пераразлік платы за няякаснае водазабеспячэнне. Акрамя таго, на станцыі абезжалезвання горада запланавана ўстаноўка эксперыментальнага абсталявання па змякчэнні вады.

← Предыдущая

Прием граждан в Новополоцке проведет Иван Новиков

Назад к списку
Следующая →

Зямля для падсобнай гаспадаркі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]