03 Июня 2026

Госконтроль: Семена в продаже, документы отсутствуют

gazeta
  • 1841

Абследавана 95 гандлёвых аб'ектаў, якія ажыццяўляюць гандаль насеннем сельскагаспадарчых раслін і сродкамі абароны. У 72 выяўлены парушэнні.

Суб'ектам вынесена 69 прадпісанняў аб выпраўленні парушэнняў, два – аб забароне рэалізацыі тавараў, адно – аб прыпыненні дзейнасці гандлёвага аб'екта. У адносінах да трох прадаўцоў пачаты адміністрацыйныя працэсы.

Напрыклад, падчас праверкі гандлёвага прадпрыемства ў Чашніках выдадзены прадпісанні аб забароне рэалізацыі ў трох магазінах 20 відаў насення сельгасраслін без дакументаў, што пацвярджаюць іх якасць. У Віцебску прыпынена дзейнасць гандлёвага павільёна індывідуальнага прадпрымальніка, што рэалізоўваў насенне без пацвярджальных яго якасць дакументаў. З рэалізацыі знята пакеціраванае насенне ў колькасці 1 867 штук на суму 3,2 тысячы рублёў.

← Предыдущая

Прямую линию проведет Наталья Приставко

Назад к списку
Следующая →

Зямля для падсобнай гаспадаркі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]