11 Августа 2026

Госконтроль: нарушения в организации питания

gazeta
  • 1192

 

Вывучана выкананне заканадаўства пры арганізацыі харчавання пацыентаў у адной з устаноў аховы здароўя. Выяўлены парушэнні падчас прыгатавання страў, уліку і спісання прадуктаў харчавання.

Работнікам харчаблока кампенсаваны недахоп па васьмі найменнях прадуктаў харчавання, лішкі па дзевяці таварах пастаўлены на ўлік.

Так, падчас прыгатавання маннай кашы першапачаткова са склада харчаблока запатрабавалася завышаная колькасць круп, што прывяло да наяўнасці 5,6 кг няўлічанай сыравіны. Нормы закладкі круп прывялі ў адпаведнасць з тэхналагічнай дакументацыяй, праведзена карэкціроўка гадавой патрэбы прадукта.

Акрамя таго, прыняты меры па набыцці яблыкаў, якіх доўга не было на складзе. Між тым яны ўключаны ў рацыён прыкладным сямідзённым меню. Таксама выпраўлены шматлікія парушэнні санітарных патрабаванняў у складскіх, вытворчых і дапаможных памяшканнях. На харчаблок набыта і ўстаноўлена дадатковае маразільнае абсталяванне.

За дапушчаныя парушэнні вінаватыя асобы прыцягнуты да адказнасці.

← Предыдущая

Прямые линии на 9 сентября

Назад к списку
Следующая →

Зямля для падсобнай гаспадаркі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]