26 Января 2016

Леониду Мателенку объявлена благодарность

gazeta
  • 648
Леониду Мателенку объявлена благодарность
Днямі ў рэдакцыю завітаў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Рунда. Падстава візіту не вырашэнне працоўных пытанняў, а прыемная ўзнагарода! 
 
Намесніку рэдактара "Міёрскіх навін" Леаніду Матэленку аб'яўлена падзяка ад старшыні абласнога камітэта прыроднай галіны Руслана Вінакурава за прапаганду экалагічных ведаў і актыўную работу па асвячэнні экалагічнай тэматыкі ў сродках масавай інфармацыі. Журналіст доўгі час вядзе старонку "Чалавек і прырода", шукае цікавыя і актуальныя тэмы, у знаходжанні і раскрыцці якіх яму вельмі спрыяе кіраўнік прыродаахоўнай сферы раёна Іван Рунда. Паціснуты мужчынскія рукі, а значыць, і надалей творчае супрацоўніцтва мае быць плённым. У падарунак Леаніду Матэленку манаграфія "Рэдкія біятопы Беларусі". Як іх выявіць і захаваць—цяпер даведаюцца і ў рэдакцыі. 

—Вось пашпарты азёр, складзеныя напрыканцы 1944-га на ўсе прыродныя вадаёмы тагачаснага Міёрскага раёна, прывёз з полацкага музея,—паказвае Івану Пятровічу журналіст, не спыняючыся перад новай цікавай інфармацыяй. Вялікая натуральная апантанасць нязбочна вядзе да вышынь. Так што, віншуем, калега! Імпэту і надалей. 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 


← Предыдущая

Дежурит у телефона Иван Юрашек

Назад к списку
Следующая →

Оставь рекомендации в рубрике "Улучшим закон вместе"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]