15 Февраля 2022

Сёлета ў верасні набудзе моц абноўлены Кодэкс аб адукацыі

gazeta
  • 753
Сёлета ў верасні набудзе моц абноўлены Кодэкс аб адукацыі. Сваімі меркаваннямі наконт новаўвядзенняў падзяліліся супрацоўнікі сферы адукацыі раёна.

Аляксандр ЖУК, начальнік аддзела па адукацыі:


– Абмеркаванне новага Кодэкса аб адукацыі вялося на працягу мінулага года. Мне таксама давялося прыняць удзел у адной з дыялогавых пляцовак, дзе кожны  
ўдзельнік мог уносіць свае прапановы. Застаюцца ў прыярытэце павышэнне даступнасці, якасці і эфектыўнасці адукацыі. Абноўлены кодэкс адпавядае гэтым патрабаванням.
Акцэнтую ўвагу на некаторых новаўвядзеннях. Па-першае, узрост першакласнікаў. Згодна з новым Кодэксам, у першы клас могуць прымаць дзяцей ва ўзросце пяці гадоў, калі да канца каляндарнага года ім споўніцца шэсць. Для гэтага патрэбна толькі заява бацькоў і станоўчае рашэнне педагагічнага савета.

Прапісана ў абноўленым дакуменце абавязковая сярэдняя адукацыя. Гэта не значыць, што пасля дзявятага класа давядзецца заставацца ў школе. Установы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі таксама забяспечаць патрэбны ўзровень ведаў. 
Даўно вяліся размовы пра цэнтралізаваны ці адзіны дзяржаўны экзамен. З 2023 года выпускнікі 11 класаў будуць здаваць такія іспыты па матэматыцы і на выбар па беларускай ці рускай мове. Пройдуць яны ў форме цэнтралізаванага тэсціравання. Пры паступленні ў вну будуць улічвацца сярэдні бал атэстата, вынікі адзінага дзяржаўнага экзамена і ЦТ па тым прадмеце, які трэба здаваць у адпаведнасці з абранай спецыяльнасцю. 

Вызначаны новыя рамкі навучальнага года: з 1 верасня па 31 жніўня. Канікулы, зразумела, не адмяняюцца. Аднак у летні перыяд школа працягвае працаваць. Такое новаўвядзенне ў інтарэсах педагогаў і мае значэнне пры вылічэнні працоўнага стажу. Важна і тое, што для настаўнікаў прадугледзелі падвоз на працу на школьным аўтобусе пры наяўнасці вольных месцаў. Гэта актуальна і для нашай мясцовасці. Нямала педагогаў працуе не па месцы жыхарства, не ў кожнага ёсць уласны аўтамабіль і магчымасць карыстацца грамадскім транспартам. 
Падкрэслена ў абноўленым Кодэксе важнасць патрыятычнага выхавання. Напрыклад, можна планаваць экскурсіі па памятных месцах і загадзя закладваць на гэта сродкі. Гэта зручна, раней такой магчымасці не было.
Замацоўваецца такое паняцце як дадатковая адукацыя адораных дзяцей і моладзі. Таленавітыя школьнікі змогуць праходзіць навучанне ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. Гэта дазволіць глыбей раскрыць і замацаваць іх здольнасці. 

Аксана ШАРАГ, дырэктар Сіцькоўскай яслі-сад – базавай школы:


– За дзесяць гадоў, што прайшлі з часу апошняй рэдакцыі Кодэкса, сістэма адукацыі істотна змянілася. Перш-наперш гэта звязана з укараненнем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій. Без іх сёння не працуе ніводны педагог. Інавацыі шырока прымяняюцца ва ўсіх формах атрымання адукацыі.
Сярод новаўвядзенняў першае, на што звярнула ўвагу, – залічэнне ў першы клас дзіцяці, якому на 1 ве-
расня не споўнілася шэсць гадоў. З аднаго боку, гэта плюс. Калі малы інтэлектуальна развіты і гатовы вучыцца, можна аддаваць яго ў школу. З другога боку, дзяцінства павінна быць дзяцінствам і чаму б не затрымацца яшчэ на год у садку. У першую чаргу рашэнне прымаюць бацькі, падыходзіць да яго трэба адказна і ўзважана. 

Станоўча ацэньваю такую норму як рэалізацыя праграмы дадатковай адукацыі дзяцей у дашкольных установах. Гэта істотна пашырыць магчымасці гуртковай работы. Важнае новаўвядзенне – дашкольная адукацыя дома. Калі па медыцынскіх паказчыках дзіця не можа наведваць садок, з ім будуць займацца індывідуальна. Тым самым падкрэсліваецца, што ўсе малыя маюць роўныя правы на адукацыю.
Адзначу і той момант, што навучальны год падоўжылі да 31 жніўня. Гэта справядліва. Адукацыя ўключае ў сябе і навучанне, і выхаванне. Летам у прышкольных лагерах актыўна праводзіцца выхаваўчая работа. 
 
Алена КРАСОЎСКАЯ, намеснік дырэктара Дзісненскай сярэдняй школы па выхаваўчай рабоце:

– Абнаўленне Кодэкса – справа важная і актуальная, бо адукацыя адыгрывае важную ролю ў станаўленні асобы чалавека. Мне як намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце імпануе тое, што вялікая ўвага надаецца выхаванню грама- дзянскасці і патрыятызму ў маладога пакалення. Замацаваная ў Кодэксе магчымасць наведваць музеі і памятныя месцы Беларусі будзе спрыяць фарміраванню ўсвядомленага пачуцця еднасці маладых людзей з роднай зямлёй, яе гісторыяй, традыцыямі і разам з тым – выхаванню пачуцця любові да Радзімы, павагі да беларускага народа.

Дапрацавана норма аб праве законных прадстаўнікоў вучняў 
удзельнічаць у адукацыйным працэ- се ў парадку, што ўстанаўліваецца самой установай адукацыі. Гэта дапаможа ўрэгуляваць многія пытанні.
Згодна з тым, што арганізацыя факультатыўных заняткаў па суботах для вучняў 5 – 11 класаў знізіць нагрузку на школьнікаў.

Кацярына РЫНКЕВІЧ
Фота для ілюстрацыі
← Предыдущая

На связи с населением Миорщины Наталия Немогай

Назад к списку
Следующая →

Мнение людей

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]