10 Марта 2025

Об услугах гостиниц на "горячую линию"

gazeta
  • 746

 Паведаміць пра факты аказання няякасных гасцінічных паслуг, выказаць меркаванні наконт іх дастатковасці і прапановы па павышэнні ўзроўню абслугоўвання можна падчас «гарачай лініі» ў аўторак, 11 сакавіка.

Тэлефонныя званкі прымаюць па нумары 8 0212 37 61 64 з 10.00 да 16.00(перапынак з 13.00 да 14.00). Таксама да 14 сакавіка можна накіраваць паведамленне з пазнакай «Паслугі гасцініц» на электронны адрас kgkvitebsk@mail.belpak.by.

За мінулы год арганізацыямі ЖКГ вобласці, якія аказваюць паслугі гасцініц (за выключэннем гасцініцы «Расоны»), атрыманы страты ад пяці тысяч да 0,3 мільёна рублёў. Нумары асобных гасцініц знаходзяцца ў нездавальняючым стане, пры гэтым сродкі на рамонт нязначныя. Шэраг гасцініц загружаны ў сярэднім на 20 %. Іх незапатрабаванасць абумоўлена наяўнасцю ўстаноў з больш камфортнымі ўмовамі пражывання як прыватных, так і дзяржаўных комплексаў, дзейнасць якіх прыбытковая.

У сваю чаргу прапанова гасцінічных паслуг, аптымальных у суадносінах даступнай цаны і неабходных зручнасцяў для кліента, з’яўляюцца стымулам для развіцця ўнутранага турызму. Граматная арганізацыя гасцінічнай дзейнасці можа забяспечыць бязбеднае існаванне, аднак патэнцыял гасцінічнага фонду арганізацый ЖКГ не выкарыстоўваецца. 

 

← Предыдущая

Госконтроль: Лес вместо кустарника

Назад к списку
Следующая →

На вопросы жителей Миорщины ответят представители власти и компетентных служб

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]