10 Ноября 2025

Райисполком Миорского района обсудил вопросы землепользования и охраны природы

gazeta
  • 1056

 Захаванне зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства на тэрыторыі Міёрскага раёна стала асноўнай тэмай пасяджэння райвыканкама. Кантроль за гэтымі сферамі – адна з найважнейшых функцый аддзела землеўпарадкавання.

Па стане на 1 студзеня агульная плошча зямель раёна перавышала 178 гектараў, з іх 42 % – сельскагаспадарчыя землі сельгаспрызначэння, заўважыў начальнік аддзела землеўпарадкавання Павел Сушко. Па яго словах, вядуць сельскую гаспадарку дванаццаць сельскагаспадарчых і пяць юрыдычных арганізацый, 20 сялянска-фермерскіх гаспадарак. Сёлета пачала работу СФГ «Загарад Парк», якая мае на-дзел амаль у чатыры гектары, яшчэ 21 га выдзелены УП ЖКГ.

На пачатак года на Міёршчыне было дзесяць унутрыгаспадарчых і адзін прамысловы кар’ер, сёння два з іх рэкультываваны, працэдура выконваецца ў адносінах да часткі яшчэ аднаго, адкрыла новы кар’ер жыллёва-камунальная гаспадарка. Згодна з маніторынгамі, парушэнняў на гэтых аб’ектах не выяўлена.

Праверкі ахапілі і сельгаспрадпрыемствы. Кожнаму з іх дадзены рэкамендацыі па выпраўленні парушэнняў.

Павел Аляксандравіч падкрэ- сліў, што ў рамках выканання даручэння Прэзідэнта аб неабходнасці ўцягнення ў гаспадарчы абарот зямель сельгаспрызначэння, занятых драўнінна-хмызняковай расліннасцю і зямель запасу, праводзіцца іх аналіз праз Геапартал ЗІС. Такіх на Міёршчыне звыш 8 тысяч контураў на плошчы амаль 8,85 тысячы га, усе яны абследаваны. Належаць уцягненню ў гаспадарчы абарот да 2030 года 295 га, перадачы для вядзення лясной гаспадаркі – 1,3 тысячы. Летась было запланавана пад гэтыя мэты 300 га, па факце перавялі 360. Сёлета – 200 і 212 га адпаведна. У 2024 годзе было запланавана ўцягнуць у сельгасабарот 28 га зямель, намаганнямі меліяратараў і сельгасарганізацый лічба дасягнула 47,5 га. Сёлета з 31 га пакуль выканалі 23,1 га.

Па плане аблвыканкама ў 2025 годзе неабходна было ўцягнуць у сельгасабарот 9,2 га, занятых садамі. У выніку – толькі 7,2 га.

Аддзел ажыццяўляе кантроль за кампенсацыяй землекарыстальнікамі страт сельска- і лесагаспадарчай вытворчасці, выкліканых адабраннем і прадастаўленнем зямельных участкаў для патрэб, не звязаных з вядзеннем сельскай і лясной гаспадаркі. На 1 верасня суб’екты гаспадарання вярнулі звыш 36 тысяч рублёў.

Па словах Паўла Аляксандравіча, за студзень – кастрычнік выяўлена і ўцягнута ў гаспадарчы абарот 145 га зямель населеных пунктаў, якія раней выкарыстоўвалі грамадзяне. Адна з прычын з’яўлення пустых зямель – змяншэнне колькасці насельніцтва на вёсцы. Таксама знеслі 20 сельскагаспадарчых аб’ектаў на плошчы 3,5 га, гэтыя надзелы задзейнічаюць у гаспадарчай дзейнасці.

За дзевяць месяцаў аддзел правёў 369 абследаванняў зямельных  участкаў. Выяўлена 47 парушэнняў. Землекарыстальнікам выдадзены два апавяшчэнні аб неабходнасці вярнуць раней прадастаўленыя ў часовае карыстанне надзелы.

На 1 кастрычніка па Міёршчыне ў пералік незанятых унесена 78 зямельных участкаў на агульнай плошчы 21 га. З пачатку года на іх прадастаўленне для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў ад грамадзян паступіла сем заяў, для вядзення падсобнай гаспадаркі – 33. Ад рэалізацыі зямельных участкаў у прыватную ўласнасць выручана звыш 35 тысяч рублёў.

Вядзецца работа па ўпарадкаванні і скарачэнні колькасці пустых і старых дамоў у сельскай мясцовасці. Знесена 20 адзінак на плошчы 5,76 га.

Выяўлена 207 фактаў самавольнага заняцця зямель. За перыяд дзеяння закона ад платы за права іх легалізацыі выручана звыш 42 тысяч рублёў. Усяго за ўзаконьваннем надзелаў звярнулася 108 чалавек, 27 фактаў не пацвердзілася.

Акцэнтаваў увагу Павел Аляксандравіч на тое, што працягваюцца мерапрыемствы па рэгуляванні распаўсюджвання баршчэўніка. Летась апрацавана 572,9 га зямель, занятых гэтай інвазіўнай раслінай.

Алена ВАРОНІНА.

← Предыдущая

Выездной прием граждан и прямую телефонную линию проведет Петр Цивилько

Назад к списку
Следующая →

Прямые линии на 12 ноября

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]