30 Декабря 2021

Заседание Комиссии по реализации Директивы № 1

gazeta
  • 827

На пасяджэнні камісіі па выкананні Дырэктывы № 1 і па ахове працы на аб’ектах з кругласутачным знаходжан-
нем людзей прааналізавалі, як выконваецца заканадаўства аб пажарнай бяспецы, ход вакцынацыі, работа па пра-
філактыцы п’янства і алкагалізму, суіцыдаў, якія прымаюцца меры па ўмацаванні выканаўчай і працоўнай дысцыпліны. Разабралі няшчасныя выпадкі на вытворчасці.

 

Па словах начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталя Ганіна, сёлета работнікі Дзяржаўнага пажарнага нагляду правялі тры пазапланавыя праверкі і 22 маніторынгі на аб’ектах з кругласутачным знаходжаннем людзей. Абследавалі супрацьпажарныя бяспеку і водазабеспячэнне. Выявілі 58 парушэнняў, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці аднаго кіраўніка і дзве службовыя асобы. Тым не менш на сярэдзіну снежня ўсе недахопы не ліквідавалі.

 
Да 24 снежня патрабавалася распрацаваць комплекс мер пажарнай бяспекі аб’ектаў, дзе планавалася арганізаваць святочныя мерапрыемствы. У тым ліку дзяжурствы службовых асоб. Раённаму Дому культуры даручылі правесці вогнеахоўную апрацоўку
адзення сцэны на наступны год. Спецыялісты Міёрскага раёна электрасетак гатовы пры неабходнасці выехаць і абследаваць аб’екты.

 
Пра ход вакцынацыі на Міёршчыне праінфармавала галоўны санітарны ўрач раёна Галіна Федуковіч. За ўвесь перыяд пандэміі зарэгістравана 3 228 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. На самаізаляцыі 43 чалавекі, шасцёра лячыліся ва ўстановах аховы здароўя. У 2020 годзе захварэла 950 чалавек, за 11 месяцаў сёлета – 2 159.
Найбольшая колькасць выпадкаў зарэгістравана ў лістападзе ў Міёрах, Дзісне, Міёрскім, Новапагосцкім, Узмёнскім і Туркоўскім сельсаветах – зафіксавана 334 выпадкі хваробы ў дарослых і 34 – у малых. Часцей хварэюць жанчыны. Даведзены план па вакцынацыі 11 460 чалавек, тым часам прышчапіліся ад каронавіруса 49,16 % насельніцтва, другую дозу атрымалі 32 %. Добра ішла прышчэпачная кампанія ў гарпаліве. Неабходна паклапаціцца пра сваіх работнікаў кіраўнікам ПМС, райаграсэрвісу, лясгаса, ММПЗ і электрасетак.

 
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана Падзява заўважыла, што тры арганізацыі ўнеслі ў свае калектыўныя дагаворы пункты аб матэрыяльным стымуляванні супрацоўнікаў, якія зрабілі прышчэпку. Жыллёва-камунальная гаспадарка, напрыклад, выдзеліла на гэтыя мэты 4,5 тысячы рублёў. Тым часам многія трацяць прафсаюзныя сродкі на падтрымку тых, хто захварэў. Ды і лячэнне ў стацыянарах не таннае.

 
Хвалюе праблема алкагалізацыі насельніцтва. Па інфармацыі намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Анжэлікі Сухоўскай, сёлета шасцёра памерлі ад атручвання алкаголем (летась – чацвёра). Усе працаздольнага ўзросту, злоўжывалі спіртным, але толькі адзін стаяў на ўліку ў нарколага. Па ўласным жаданні пайшлі з жыцця дзесяць чалавек (летась – восем), з іх адзін пенсіянер. Шасцёра былі нецвярозыя. Двое стаялі на ўліку ў нарколага, адзін – у псіхіятра. З такім кантынгентам праводзіцца пастаянная прафілактычная работа: аказваецца спецыялізаваная дапамога, ананімнае кансультаванне, размовы з пацыентам і яго роднымі.
За 11 месяцаў у лячэбна-працоўныя прафілакторыі накіравалі 16 чалавек. Аднак эфект нядоўгі. Па словах Анжэлікі Сухоўскай, дапаможа саюз уласнага жадання і кадзіроўкі.

 
На пасяджэнні прааналізавалі сёлетнія няшчасныя выпадкі з цяжкім вынікам. Падчас летне-пашавага перыяду ў ААТ «Дрыгучы» пацярпеў трактарыст-машыніст. Ён падняўся па лесвіцы, каб паправіць прычэп. Не ўтрымаў раўнавагу і ўпаў. Спачатку траўму расцанілі як нязначную, потым трактавалі як цяжкую.
Супрацоўнік металапракатнага завода памыліўся і заліў у бак для дызпаліва мыйны сродак. Хацеў адсмактаць яго і выліць у ёмістасць, але не разлічыў сілы і глытнуў. Калегі адразу пачалі прамываць ротавую поласць вадой, аднак пацярпелы атрымаў апёк слізістай і стрававода. Інспекцыя працы выявіла парушэнне бяспекі пры эксплуатацыі абсталявання. Інструкцыя па яго прымяненні была прапісана не ў поўнай меры. Парушэнні выправілі, прайшлі пазапланавыя інструктажы.

 

Алена ВАРОНІНА

Фота для ілюстрацыі

← Предыдущая

Госконтроль: нарушения в организации питания

Назад к списку
Следующая →

Диалог братских стран

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]