04 Ноября 2022

Законопроекты о Всебелорусском народном собрании и изменениях в Избирательный кодекс обсудили в коллективе ММПЗ-групп в Миорах

gazeta
  • 937

 Абмеркаванне законапраектаў аб Усебеларускім народным сходзе і аб змяненнях у Выбарчы кодэкс завяршылася 2 лістапада. Кожны беларус мог унесці свае прапановы на Прававым форуме. Выказвалі меркаванні, разважалі і ў ходзе дыялогавых пляцовак, якія праходзілі ў працоўных калектывах па ўсёй рэспубліцы, у тым ліку на Міёршчыне. Адна з іх адбылася на металапракатным заводзе.



Чым стане Усебеларускі народны сход, як будзе ўзаемадзейнічаць з дзяржавай грамадзянская супольнасць, хто можа стаць дэлегатам вышэйшага прадстаўнічага органа нашай краіны, чым адметны Выбарчы кодэкс? Пра асновы заканадаўчых навел расказаў металургам старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.

Адзначана, што ў беларусаў ужо ёсць станоўчы вопыт грамадскіх абмеркаванняў лёсавызначальных для краіны дакументаў. Многія прапановы былі ўлічаны ў новай рэдакцыі Канстытуцыі. Законапраекты аб Усебеларускім народным сходзе і аб змяненнях у Выбарчы кодэкс маюць прамую сувязь з прынятымі не так даўно змяненнямі ў асноўны закон дзяржавы. Такі ўдзел людзей і ёсць разуменне народнай ўлады, якое замацавана ў Канстытуцыі, тое, чаго ўсе сёння хочуць.

 

 

– Мы бачым прыклады іншых краін, як хутка можна разбурыць тое, што стваралася пакаленнямі людзей, таму асноўная функцыя УНС – захаваць стабільнасць, – адзначыў кіраўнік раёна. – Усебеларускі народны сход праходзіў ужо шэсць разоў, у трох з якіх удзельнічаў і я як старшыня райвыканкама. А законапраект аб УНС – абсалютна новы дакумент. Пасля прыняцця закона роля Усебеларускага народнага сходу ўзмоцніцца, ён стане сапраўдным органам народаўладдзя з шырокімі паўнамоцтвамі, які возьме на сябе місію прымаць найважнейшыя дзяржаўныя рашэнні. У яго складзе будуць прадстаўлены ўсе сацыяльныя групы, прычым 400 чалавек – ад грамадзянскай супольнасці.

Міёрскія металургі ў будучым намераны таксама ўдзельнічаць у вылучэнні дэлегатаў і рабоце Усебеларускага народнага сходу. Хутка на заводзе з’явіцца пярвічная прафсаюзная арганізацыя, ячэйка БРСМ, застаецца толькі зарэкамендаваць сябе актыўнымі, ініцыятыўнымі грамадзянамі краіны. За гэтым справа не стане.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поўную версію чытайце ў газеце.

← Предыдущая

Выездной прием граждан и прямую телефонную линию проведет Петр Цивилько

Назад к списку
Следующая →

Министр по чрезвычайным ситуациям Вадим СИНЯВСКИЙ посетил Миорщину

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]