10 Июля 2023

Кадравае прызначэнне на пасаду ў аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; сектар культуры

gazeta
  • 576

 Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама з 1 ліпеня рэарганізаваны ў два асобныя падраздзяленні: аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; сектар культуры. Узначалілі іх Аксана АШУРКА і Аляксандр ТРОНЬКІН.

Аксана Васільеўна нарадзілася 24 лістапада 1978 года ў Камянполлі. Скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. Машэрава. Пачынала працоўны шлях у 2000 годзе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Перабродскай СШ. Пасля перайшла ў СШ № 3, дзе выкладала рускую мову і літаратуру. У 2004-м стала галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, куды пасля далучылі яшчэ накірункі культуры і па справах моладзі. З 2014-га была намеснікам начальніка. Атрымала другую вышэйшую адукацыю ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. n

 Аляксандр Сяргеевіч нарадзіўся 25 лютага 1975 года ў Міёрах. Выпускнік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя  П. Машэрава спасцігаў настаўніцкую справу ў Слабадской базавай школе, дзе выкладаў беларускую і нямецкую мовы. У 2000-м узначаліў аддзел па рабоце з першаснымі арганізацыямі раённага камітэта ГА «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», які пазней перайменавалі ў БРСМ. Праз год ужо быў другім сакратаром, затым – першым. У 2003-м узначаліў аддзел па справах моладзі райвыканкама, у 2009-м – аддзел культуры. У 2013 годзе стаў начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Фота Казіміра Блажэвіча.

← Предыдущая

Выездной прием граждан и прямую телефонную линию проведет Петр Цивилько

Назад к списку
Следующая →

Основной темой Дня информирования в Язненском сельсовет стала демографическая безопасность

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]