Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: 23- летняя учительница из Витебска стала жертвой мошенников
Экономика: Важная информация для плательщиков налога на профессиональный доход
Пульс Миорщины: Духовная радость в «Росинке»: визит епископа Полоцкого и Глубокского Игнатия
Туризм: На Витебщине утверждены сроки сбора дикорастущих ягод в 2026 году
Мы заўсёды беражліва ставіліся да сваёй культуры, да народнай творчасці, заўважаў Прэзідэнт у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Аднак час ставіць новыя задачы: трэба адыхо- дзіць ад павеваў, што супярэчаць нашым хрысціянскім традыцыям і маралі. Неабходна рабіць акцэнт на айчынны прадукт. Работу ўстаноў культуры Міёршчыны па патрыятычным выхаванні моладзі прааналізавалі на пасяджэнні райвыканкама.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Тронькін заўважыў, што ўстановы культуры – асноўныя носьбіты традыцый і нацыянальных каштоўнасцей – іграюць немалаважную ролю ў выхаванні юнага пакалення. Галоўная задача супрацоўнікаў – развіваць пачуццё грамадзянскасці, патрыятызму і гатоўнасці да іх актыўнага праяўлення.
Выяўляюць і развіваюць творчыя здольнасці дзяцей і моладзі 37 устаноў культуры, дзе створаны сетка гурткоў, калектывы мастацкай самадзейнасці, аматарскія аб’яднанні. Напрыклад, у цэнтры культуры і народнай творчасці дзейнічаюць 127 такіх фарміраванняў, да розных відаў творчасці далучыліся амаль 1,4 тысячы ўдзельнікаў. 67 дзіцячых гурткоў і калектываў наведваюць 728 чалавек. Па большасці яны вакальнага жанру, а таксама тэатральнага, харэаграфічнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дзейнічаюць 12 аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах для 451 чалавека. Многія з іх патрыятычнай і гістарычнай скіраванасці.
Вопытам у патрыятычным выхаванні моладзі падзяліліся бібліятэкар Язненскай сельскай бібліятэкі Ларыса Карпава і загадчык Узмёнскага СДК Дзіна Градзіль. Работа вядзецца па многіх накірунках: духоўна-маральным, гісторыка-краязнаўчым, грамадзянска-прававым, сацыяльна-, ваенна- і культурна-патрыятычным. Як вынік – дзеці засвойваюць агульначалавечыя гуманістычныя каштоўнасці, культурныя і духоўныя традыцыі беларускага народа і ідэалогіі дзяржавы, у іх фарміруецца гатоўнасць да выканання грамадзянскага абавязку. Галоўны прынцып – любоў да Радзімы нельга навязаць, яе неабходна прывіць.
Вялікае значэнне ў выхаванні моладзі меў аб’яўлены Годам гістарычнай памяці 2022-гі. Ва ўрачыстых мерапрыемствах хлопцы і дзяўчаты прымалі ўдзел нароўні з ветэранамі працы, былымі кіраўнікамі вытворчасцей, адміністрацыяй раёна. Яны мелі розны фармат – мітынгі, канцэрты, аўта- і велапрабегі, тэматычныя вечары, віншаванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – і адзіную мэту: прывіць моладзі пачуццё гордасці за сваю краіну, яе дасягненні. Падчас аўтапрабегу «Сімвал адзінства» ў памятных месцах усталявалі шыльдачкі з QR-кодамі. Цяпер даведацца пра тое, хто тут ваяваў, можа кожны.
Зберагчы гісторыю роднага краю – задача кожнага яго жыхара. Добрай традыцыяй стала навядзенне парадку на тэрыторыі памятных месцаў. Маладыя людзі з захапленнем удзе- льнічаюць у Тыдні лесу, наводзяць парадак на тэрыторыі сядзібы Святаполк-Мірскіх у Камянполлі, на магілах невядомых салдат, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Своеасаблівы паказчык любові да сваёй Радзімы – гатоўнасць яе абараняць. Юнакоў урачыста праводзяць у армію падчас злёту ў цэнтры культуры і народнай творчасці. Добрай традыцыяй сталі сустрэчы маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна.
Выхоўваюць і развіваюць пачуццё любові да радзімы бібліятэчныя ўстановы праз кніжныя выставы, тэматычныя паліцы, сустрэчы з ветэранамі і экскурсы ў мінулае. Знаёмяць з дзяржаўнымі сімваламі і іх значэннем у жыцці краіны і яе жыхароў.
На правядзенне тэматычных экскурсій, выставачную дзей- насць, сустрэчы з цікавымі людзьмі, экскурсіі па горадзе і раёне, збор дакументаў і фактаў па захаванні і ўвекавечванні памяці абапіраецца ў сваёй рабоце Міёрскі гісторыка-этнаграфічны музей. Большасць яго наведвальнікаў – выхаванцы старэйшых груп дзіцячых садкоў і вучні школ.
Асноўны напрамак дзейнасці музея – выставачная работа як з уласных, так і фондаў раённых, абласных і рэспубліканскіх музеяў і прыватных калекцыянераў. Летась ладзілі выставы беларускіх мастакоў. Да 50-годдзя надання Міёрам статусу горада арганізавалі фотавыставу «Захаваны час». Нямала выстаў прысвячалася тэме генацыду беларускага народа.
Адна з форм работы – музейна-педагагічныя заняткі, у тым ліку маладзёжныя квэсты, урокі памяці, адкрытыя дыялогі.
Эстэтычным выхаваннем дзяцей і падлеткаў займаецца школа мастацтваў, якая мае музычны, харэаграфічны і мастацкі накірункі. Яе задача – папулярызаваць беларускае нацыянальнае майстэрства, захоўваць і развіваць культурную спадчыну, раскрываць здольнасці дзяцей. З ёй годна спраўляюцца: выхаванцы школы – актыўныя ўдзельнікі гарадскіх і раённых мерапрыемстваў, пераможцы абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Але неабходна ісці ў нагу з часам – уздзейнічаць на моладзь і праз анлайн-тэхналогіі.
Па словах Аляксандра Тронькіна, прадастаўлены ўсе магчымасці для рэалізацыі патрэб і інтарэсаў моладзі. Дзякуючы рабоце ўстаноў культуры юнакі і дзяўчаты ведаюць, шануюць, захоўваюць і перадаюць наступным пакаленням гістарычнае мінулае нашай краіны, а значыць, абагачаюцца духоўна і сваёй творчасцю даюць надзею на паспяховае развіццё міёрскага краю і роднай Беларусі.
Падводзячы вынікі пасяджэння, кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў заўважыў, што патрыятызм пачынаецца з сям’і, а выхаванне маладога пакалення – агульная задача. Кожны з нас павінен рэальнымі справамі паказваць любоў да Радзімы і быць прыкладам для іншых.
Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.