Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
Пра ўмацаванне працоўнай дысцыпліны, стан умоў і аховы працы ў арганізацыях Міёршчыны і ход рэалізацыі Дырэктывы № 1 гаварылі на пасяджэнні райвыканкама.
У раёне праводзіцца комплексная работа па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы ад 11 сакавіка 2004 года № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», заўважыў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вячаслаў Бялько. Падкрэсліў, што дзякуючы прынятым кіраўнічым рашэнням за 2025 год назіраецца змяншэнне колькасці загінулых ад знешніх прычын: у выніку дарожна-транспартных здарэнняў і ўтапленняў, а таксама не дапушчана смерці на вытворчасці. На ўзроўні 2024-га гібель грамадзян ад атручвання алкаголем. Усяго за 2025 год ад знешніх прычын не стала 20 жыхароў Міёршчыны.
Па словах Вячаслава Анатольевіча, летась праведзена шэсць месячнікаў бяспекі: па забеспячэнні бяспекі работнікаў у зімовы перыяд; бяспечных умоў працы пры падрыхтоўцы і правядзенні вясенніх палявых работ; аховы працы ў перыяд масавых работ па нарыхтоўцы травяных кармоў; пры арганізацыі дзейнасці студатрадаў; бяспечных умоў працы падчас уборачнай у арганізацыях АПК; у перыяд зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы. Штоквартальна право- дзіліся Тыдні нулявога траўматызму.
Мабільная група райвыканкама правяла 71 абследаванне арганізацый і аб’ектаў, з іх 37 – АПК, 5 – будаўнічыя, 29 – іншыя. Падчас іх выяўлена 359 парушэнняў патрабаванняў бяспекі, аператыўна ліквідаваны 33. Рэкамендавалася адхіліць ад выканання працоўных абавязкаў 25 работнікаў, якія не выкарыстоўвалі сродкі індывідуальнай аховы, працавалі без правядзення інструктажу і праверкі ведаў. Прыпынена работа дзевяці адзінак абсталявання і вытворчасць чатырох відаў работ да ліквідацыі парушэнняў. У ліку асноўных – эксплуатацыя няспраўных машын, механізмаў, абсталявання, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі, а таксама рыштунку і інструмента, адсутнасць іх тэхагляду, асведчання і выпрабавання; нездавальняючае ўтрыманне тэрыторыі, вытворчых будынкаў і збудаванняў, рабочых месцаў; непрымяненне работнікамі сродкаў індывідуальнай аховы; незабеспячэнне неабходнымі сродкамі пажаратушэння, аптэчкамі першай меддапамогі; некарэктнае або няпоўнае запаўненне журналаў рэгістрацыі інструктажоў; няякасная распрацоўка інструкцый па ахове працы.
У працоўных калектывах штомесяц праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная работа. У тым ліку семінары па пытаннях захавання заканадаўства аб ахове працы, Дні аховы працы і кансультацыі.
Па выніках 2025 года заняты на 956 рабочых месцах са шкоднымі ці небяспечнымі ўмовамі працы 1 141 чалавек. Палепшыліся ўмовы працы на чатырох, на гэтыя мерапрыемствы выкарысталі звыш 348 тысяч рублёў. Усім, хто заняты ў такіх умовах, прадаставілі кампенсацыі. Усяго за пяць гадоў дзеяння дзяржпраграмы, у выніку работы, скіраванай на паляпшэнне ўмоў працы работнікаў, прывялі ў адпаведнасць з патрабаваннямі гігіенічных нарматываў 115 рабочых месцаў для 130 чалавек, палепшыліся ўмовы працы на 123 для 131 работніка.
Нагадаў Вячаслаў Бялько, што для стымулявання работы па ахове працы і зацікаўленасці наймальнікаў у стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў штогод праходзіць агляд-конкурс па ахове працы. Арганізацыі займаюць годныя пазіцыі і ў вобласці. Напрыклад, за 2024 год у сваёй намінацыі стала найлепшым ТАА «Металапракатная кампанія», адзначана арганізацыя прафсаюзнай работы ў Міёрскай ЦРБ.
Немалаважную ролю ў выяўленні захворванняў іграюць медыцынскія агляды работнікаў. Летась іх прайшло амаль 4 тысячы чалавек – 98,1 %, тых, што заняты ў шкодных умовах працы, – 98,4 %. У выніку ўпершыню ў 109 чалавек выяўлены агульнасаматычныя захворванні. Прафесійных хвароб не знайшлі.
Па словах Вячаслава Анатольевіча, на падставе Дырэктывы № 1 да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 118 чалавек, з іх 11 звольнена. За знахо- джанне на рабоце ў стане алкагольнага ап’янення, распіццё спіртных напояў на рабочым месцы і на тэрыторыі прадпрыемства працоўныя адносіны скасаваны з 14 работнікамі. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 55. Паблажак тут быць не можа, бо рэч ідзе пра здароўе і нават жыццё.
Алена ВАРОНІНА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.