Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Выкананне асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2025 годзе разгледзелі на сесіі раённага Савета дэпутатаў. З 14 паказчыкаў Міёршчына справілася з 11-цю.
У дакладзе старшыня райвыканкама Аляксандр Ярахновіч заўважыў, што на Міёршчыне бесперабойна функцыянуюць вытворчая і бюджэтная сферы, захавана стабільная грамадска-палітычная абстаноўка. Падкрэсліў, што адным з прыярытэтаў прагрэ- су эканамічнага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь на наступную пяцігодку вызначаны моцныя рэгіёны, камфортныя і бяспечныя ўмовы жыцця і працы, развітая сацыяльная інфраструктура і высокая мабільнасць, інвестыцыі ў новыя і эфектыўныя вытворчасці.
Па выніках 11 месяцаў забяспечана выкананне 11-і паказчыкаў: тэмпу росту сукупных даходаў кансалідаванага бюджэту раёна; інвестыцыі ў асноўны капітал; аб’ёмы электрамантажных работ; экспарт тавараў; экспарт паслуг; уводу ў эксплутацыю агульнай плошчы жылых дамоў з дзяржпадтрымкай; заработнай платы; рэнтабельнасць продажу; рознічнага тавараабароту; забяспечана зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, работ, паслуг.
У той жа час не дасягнуты ўзровень вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, цякучасці кадраў, індэксу фізічнага аб’ёму прамысловай вытворчасці.
На 1 студзеня стратных арганізацый на Міёршчыне няма, заўважыў Аляксандр Сяргеевіч. За 11 месяцаў у эканоміку раёна інвеставана 55,5 мільёна рублёў – 132 % да аналагічнага ўзроўню 2024-га. Добрыя вынікі ў галіне прамысловасці, у прыватнасці, мясакамбіната, дзе тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці дасягнуў 128 %. На экспарт адгружана прадукцыі на суму 12,9 мільёна долараў, а гэта 181 %. Загрузка вытворчых магутнасцей складае 84,5 %, і гэта найлепшы паказчык у вобласці. Прадпрыемства працуе па ўцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці, займаюцца гэтым усе арганізацыі.
За студзень – лістапад насельніцтву прадалі тавараў на суму 109 мільёнаў рублёў, з іх 61,9 % – харчовыя. У тым ліку 76,2 % айчынных прадуктаў. Бытавыя паслугі аказваюць 40 суб’ектаў гаспадарання.
Рэалізавана тавараў на экспарт на суму 77,6 мільёна долараў у Расію, Азербайджан, Узбекістан, Турцыю, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. У асноўным гэта былі пракат гатовы, ялавічына замарожаная і ахалоджаная, тлушч, харчовыя субпрадукты хатніх жывёл. Геаграфія паставак пашыраецца.
Алена ВАРОНІНА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.